UDF

Новости

У чым плагіят Ялфімава?

generation.by
13 мая 2009, 10:47
Скандал за скандалам суправаджаюць сьпевака Пятра Ялфімава. Чарговы, на гэты раз "бусьляны", выліўся на старонкі галяндзкай прэсы.

Як перадае нідэрляндзкі партал AD.nl, "залаты голас і скураныя штаны Славянскага базару" Пётр Ялфімаў, які прадстаўляе ў Маскве Беларусь на песенным конкурсе Эўрабачаньне, актыўна выкарыстоўвае такую ж самую выяву бусла, што і муніцыпалітэт Гаагі. Але, у адрозьненьні ад чыноўнікаў, якія ў асноўным ставяць бусла на афіцыйных лістах і паперах, Ялфімаў актыўна друкуе гаагскага бусла на ўсіх сваіх сувенірах ад фанацкіх цішотак да "камунараўскіх" цукерак.

Журналісты радыё Den HaagFM Эдвін Вэстэнбэрг і Ёхан Мак былі аднымі зь першых, хто заўважыў дзіўнае падабенства. "Калі мы запыталіся прадстаўнікоў беларускай дэлегацыі, ці пыталі яны дазвол у муніцыпалітэту гораду на выкарыстаньне лягатыпу, ад нас толькі адвярнуліся", — распавядаюць журналісты.

Як пазьней распавёў Пётр Ялфімаў, выпадак з буслом — гэта дзіўнае супадзеньне.

"Беларуская дэлегацыя апраўдваецца тым, што бусел — сымбаль нацыі. Але яны, падаецца, ніколі ня чулі пра аўтарскія правы", — кажа Эдвін Вэстэнбэрг.

Альдэрман Гаагі (міністар муніцыпальнага ўзроўню) Фрыц Хафнагель вельмі спакойна рэагуе на гэту гісторыю.

"Я вылятаю ў Маскву ў пятніцу. Калі Ялфімаў трапіць у фінал, я канешне ж запытаюся ў Пятра, адкуль у яго гэта выява бусла. Самае цікавае, што ён ня быў у ліку 24 удзельнікаў конкурсу, што наведалі Гаагу на мінулым тыдні".
Як ужо вядома, Ялфімаў у фінал не прайшоў, таму, відаць, спадар Хафнагелю так і не запытае спевака пра яго лягатып.

Але беларусам ня варта асьцерагацца афіцыйных зваротаў з Гаагі. "У любым выпадку, гэта добрая рэкляма для Гаагі, — кажа Хафнагель. — Аднак я б параіў беларусам выкарыстоўваць новы "турыстычны" лягатып, які быў зроблены [вядомым галяндзкім фатографам — аўт.] Антонам Кобійнам".

"Можа быць, гэты выпадак прывядзе да наплыву хвалі турыстаў зь Беларусі ў нашу краіну"
, — спадзяецца Альдэрман.

У выніку сваёй пільнай цікаўнасьці да беларусаў, галяндзкія журналісты атрымалі бутэльку гарэлкі ад Пятра Ялфімава. І нават на ёй галяндцы ўбачылі свайго бусла.

"Гэта бутэлька для Хафнагеля, калі ён прыедзе сюды. Мы ня любім гарэлку", — кажуць журналісты.

Главные новости
Лукашенко назначил в свою администрацию довольно неожиданного человека — рассказываем о нем
1 августа 2022, 16:24

Карьера уроженца Лепеля развивалась стремительно.

Ярослав Романчук: Лукашенко обезумел!
1 августа 2022, 11:13

Во что превращается государственная торговля?

Фридман: «Через некоторое время мы можем проснуться в мире, который будет гораздо лучше нынешнего, а можем - на ядерном пустыре»
1 августа 2022, 21:04

Удастся ли прийти к компромиссу, устраивающему обе стороны — вопрос открытый.

Что произошло с предприятиями, которые «спасал» Лукашенко
1 августа 2022, 20:56

За три года убытки завода увеличились в 27 раз.