UDF

Новости

Беларусы скарылі Галівуд

Сяргей Нятрэба, партал навінаў www.UDF.BY
27 июля 2010, 09:51
Музычны фестываль у фармаце спартыўнага спаборніцтва ў Галівудзе скончыўся трыюмфам беларускай каманды. Нашы выканаўцы атрымалі медалі ва ўсіх намінацыях, у якіх бралі ўдзел.

Вынік – 10 залатых, 2 срэбраных і 1 бронзавы медаль. Галоўным пераможцам сусветнага чэмпіянату выканаўчага мастацтва стаў Пётр Ялфімаў, які атрымаў пяць залатых медалёў і адзін срэбраны.

Кіраўніца беларускай дэлегацыі ў Беларусі, прадзюсар Маргарыта Корзун называе дэбют беларусаў у 14-м сусветным чэмпіянаце выканаўчых мастацтваў сапраўднай сенсацыяй. У Галівуд, дзе праходзіў чэмпіянат, паехала каманда з дзяцей і дарослых – ансамбль "Палеская зорачка" з Мозыра, 16-гадовая гомельская спявачка Дыяна Громава, баяніст Павал Неўмяржыцкі ды спявак Пётр Ялфімаў. Усе яны атрымалі медалі. Тры прадстаўнікі беларускай каманды таксама трапілі ў фінал чэмпіяната ды змагаліся за тытут "Гранд-чэмпіён свету", але перамогу атрымала каманда Філіпінаў.

Большасць медалёў для Беларусі зваяваў Пётр Елфімаў. Як сведчыць Маргарыта Корзун, асаблівым поспехам у яго выкананні карысталіся арыя Ісуса Хрыста з рок-оперы Jesus Christ Superstar і песня на верш Генадзя Бураўкіна "Зачараваная". "Пры кожным выступе Пятра заля ўставала і апладзіравала", - кажа Маргарыта.

Беларуская дэлегацыя будзе ў Амерыцы да канца тыдня, каб яшчэ паспяваць, пайграць і патанчыць для прадстаўнікоў дыяспараў постсавецкіх краінаў, а таксама правесці перамовы з мясцовымі прадзюсарамі, якія зацікавіліся беларусамі падчас чэмпіянату.

Главные новости
Лукашенко назначил в свою администрацию довольно неожиданного человека — рассказываем о нем
1 августа 2022, 16:24

Карьера уроженца Лепеля развивалась стремительно.

Ярослав Романчук: Лукашенко обезумел!
1 августа 2022, 11:13

Во что превращается государственная торговля?

Фридман: «Через некоторое время мы можем проснуться в мире, который будет гораздо лучше нынешнего, а можем - на ядерном пустыре»
1 августа 2022, 21:04

Удастся ли прийти к компромиссу, устраивающему обе стороны — вопрос открытый.

Что произошло с предприятиями, которые «спасал» Лукашенко
1 августа 2022, 20:56

За три года убытки завода увеличились в 27 раз.