UDF

Новости

Паўфінальны нумар Ялфімава сарваны?

"Еўрарадыё"
12 мая 2009, 14:01
На сённяшнім паўфінале Еўрабачання гледачы не пабачаць задуманы Юзэфовічам нумар Ялфімава з-за тэхнічных праблемаў з праектарам. Пасля конкурсу ў Маскве рэжысёр збіраецца паказаць хаця б на беларускай сцэне, як па яго задуме павінен быў выглядаць нумар.

Як даведалася Еўрарадыё, па незразумелых для рэжысёра прычынах увесь час узнікаюць праблемы з праектарам. На першай рэпетыцыі яго ўвогуле не падключылі. А ўзяць у Маскву свой праектар Янушу Юзэфовічу не дазволілі.

Юзэфовіч: "Мне сказалі, нельга. І што ў іх ёсць свой. На жаль, тое, што ў іх ёсць, мяне не задавальняе. Спадзяюся, што для нумару, які вы пабачыце сёння, атрымаецца зрабіць хаця б палову з таго, што мы падрыхтавалі".

Тое, што беларускаму спеваку для нумара будзе патрэбны праектар, у Маскве ведалі яшчэ з сакавіка.

"Тым болей мне не зразумела, чаму ў іх ўсё не падрыхтавана
, – дзівіцца Януш. – Другая рэпетыцыя была ўжо лепшай за першую, таму спадзяюся, што ў рэшце рэшт усё будзе добра".

Са словаў Юзэфовіча, нягледзячы на ўсе спрэчкі паміж спеваком і рэжысёрам, яны падтрымліваюць зносіны.

Юзэфовіч: "Мы не кантактуем, але ставімся адзін да аднаго з павагай, і асаблівых праблемаў паміж намі няма. Я спадзяюся, што ўся энэргія ўсё ж такі будзе выкарыстана ў добрым кірунку".

Януш шкадуе, што пастаноўку давялося перарабіць. І асабіста ён не задаволены тым, што атрымалася:

"Я не задаволены нумарам. Найперш па тэхнічных прычынах. Я прыдумаў усё гэта зусім інакш. Пятру гэта перашкаджала".

Гэтай жа думкі прытрымліваецца і глава беларускай дэлегацыі Аляксандр Ціхановіч:

"Задумваўся нумар зусім па-іншаму, а пасля ўжо, сыходзячы з сітуацыі, якая адбылася... Калі б нумар паставілі такім, якім ён быў задуманы першапачаткова, і калі б не было супярэчнасцяў з Пятром, гэта быў бы вельмі-вельмі прыгожы і запамінальны нумар".

Як вядома, ідэю з крыламі Пётр адразу адрынуў.

"Таму Янушу давялося тры разы перарабляць пастаноўку нумару!" – скардзіцца Ціхановіч.

Пакуль жа Ціхановіч "ставіць" на дэталі, якія ўсё ж атрымалася захаваць у пастаноўцы. А камандзе Ялфімава зараз даводзіцца хоць як-небудзь упрыгожыць нумар, каб ён запомніўся, бо на сцэну паўфінала Пётр выйдзе чацвертым.

Прадзюсар Ялфімава Таццяна Касмачова не падзяляе меркаванняў сваіх калегаў. І нават прэтэнзіяў да дрэнна працуючага праектара ў яе няма:

"Мы пра нумар увогуле не распавядаем, але што тычыцца тэхнічнай часткі Еўрабачання – гукарэжысёраў, аператараў, г.д. і ўвогуле арганізацыі, усё проста цудоўна. Усе артысты адчуваюць сябе вельмі камфортна на сцэне".

Адзінае, што зараз турбуе галоўную апякунку Пятра, – гэта плёткі вакол імя спевака. Касмачова нават думаць не хоча пра тое, наколькі ўсё гатова і адпавядае задуме фэсту. А пасля конкурсу збіраецца высветліць, каму было патрэбна дэзінфармаваць кіраўніка беларускай дэлегацыі:

"Сёння ў нас вельмі адказны дзень, таму я нават думаць пра гэта не хачу! А вось СМІ ў нас, на жаль, пішуць нейкую дзіўную, неправераную інфармацыю. Каб вы ведалі, Ялфімаў не даваў ніякіх інтэрв'ю, якія друкуюць у газетах. І мы гэта дакажам! Мы не ведаем, хто распаўсюджвае такія плёткі. Але мы гэта высветлім, на ўсё свой час. І гэты час прыйдзе! Дыктафон – такая штука... Існуе мантаж і іншыя рэчы".


Пад дэзінфармацыяй Таццяна Касмачова мае на ўвазе адзін з артыкулаў пра Пятра Ялфімава, у якім распавядалася, што каб у артыста было шмат грошай, ён бы з’ехаў з краіны.

"Спачатку мы былі вельмі засмучаныя і шакаваныя. А пасля стала зразумела, што над намі нехта здзекуецца. Гэта проста непрыстойна і непрыгожа пісаць такія рэчы пра такога чалавека, як Пеця. Камусьці ж гэта трэба? Я лічу, што хто-хто, а Ялфімаў, які выязджае вельмі часта за мяжу, вялікі патрыёт сваёй зямлі, сваёй дзяржавы, свайго кіраўніцтва. Нават супер-патрыёт, я б так сказала! Чалавек, які на пяты дзень кажа: "Усё, не магу, хачу дадому, на Радзіму" – такое рэдка адбываецца".

Еўрарадыё запыталася ў Аляксандра Ціхановіча, ці паўплывае сёлетняя скандальная гісторыя з Ялфімавым на ўмовы складання кантракту для канкурсантаў Еўрафэсту ў будучыні. І прапанавала прапісаць безумоўнае падпарадкаванне спевака рэжысёру. Аказалася, менавіта такі кантракт змянілі пад… Пятра!

"Ды ў нас гэта было прапісана з самага пачатку! Проста пад Пятра змянілі кантракт і пайшлі яму насустрач. Але гэта ўжо не да мяне пытанне".


Аляксандр Ціхановіч распавёў, што раней гэты пункт дзейнічаў з усімі: і з Віктарам Дробышам і Дзімам Калдуном, і з Кімам Брэйтбургам і Русланам Аляхно. На гэты ж раз у кантракт давялося ўнесці палёгкі.

"Я быў катэгарычна супраць! Людзі, якія ішлі ў гэты праект, чыталі кантракт і загадзя пагаджаліся з яго ўмовамі. Але гэта не ад мяне залежала".

У наступным годзе, лічыць Ціхановіч, кантракт з кандыдатамі на Еўрабачанне не варта рабіць больш суровымі. Яго проста трэба прывесці ў той стан, у якім ён быў спачатку.

Пакуль Ціхановіч будуе планы Еўрафэсту на наступны год, Януш Юзэфовіч збіраецца знайсці час і пасля конкурсу ў Маскве паказаць хаця б на беларускай сцэне, як па яго задуме павінен быў выглядаць нумар.

"Тады ўсе зразумеюць, што я прыдумаў. Бо мы падрыхтавалі гэта відэа ў вельмі добрай якасці. Гэта шэдэўр! High definition quality! Але яны не ўмеюць яго паказаць так, як трэба. У гэтым і праблема".

Главные новости
Лукашенко назначил в свою администрацию довольно неожиданного человека — рассказываем о нем
1 августа 2022, 16:24

Карьера уроженца Лепеля развивалась стремительно.

Ярослав Романчук: Лукашенко обезумел!
1 августа 2022, 11:13

Во что превращается государственная торговля?

Фридман: «Через некоторое время мы можем проснуться в мире, который будет гораздо лучше нынешнего, а можем - на ядерном пустыре»
1 августа 2022, 21:04

Удастся ли прийти к компромиссу, устраивающему обе стороны — вопрос открытый.

Что произошло с предприятиями, которые «спасал» Лукашенко
1 августа 2022, 20:56

За три года убытки завода увеличились в 27 раз.