UDF

Новости

Пётр Ялфімаў спяе арыю Ісуса ў Галівудзе

Сяргей Нятрэба, партал навінаў www.UDF.BY
13 июля 2010, 19:44
Сярод кампазіцыяў, з дапамогай якіх выканаўца намагаецца скарыць сусветны чэмпіянат выканаўчых майстэрстваў у Галівудзе – арыя з "Евгения Онегина" і Jesus Christ Superstar, хіт Deep Purple і песня на словы Генадзя Бураўкіна "Зачараваная".

"Я цяпер вельмі спакойна стаўлюся да конкурсаў", - прызнаецца Пётр. З 17 да 22 ліпеня ён бярэ ўдзел у сусветным чэмпіянаце выканаўчых майстэрстваў, які пройдзе ў 14-ты раз у Амерыцы, у Галівудзе. Беларусь тут будзе прадстаўленая ўпершыню.

"Маю звычайную цікавасць да краіны, у якой ніколі не быў. Там зусім іншая музычная культура, на якую раўняюцца выканаўцы з усяго свету. Хочацца спакойна і прафесійна зрабіць сваю справу і паказаць сябе. Тым больш, што ўжо ёсць інтарэс у амерыканскіх прадзюсараў", - разважае музыкант. У чэмпіянаце ён будзе ўдзельнічаць ажно ў пяці намінацыях. Ён мае што паказаць у жанры класічнай музыкі – падрыхтаваў арыю з оперы "Евгений Онегин". У жанры мюзікла беларус выступіць з арыяй Ісуса Хрыста з рок-оперы Jesus Christ Superstar. У якасці сусветнага хіта - "Child in Time" Deep Purple. Як арыгінальны твор прагучыць яго аўтарскі твор "Проста ляці" па-англійску. А ў "свабодным стылі" Ялфімаў пакажа "Зачараваную" на словы Генадзя Бураўкіна.

Разам з Ялфімавым Беларусь у Амерыцы прадставіць баяніст Павел Неўмяржыцкі, маладая спявачка Дыяна Громава ды дзіцячы ансамбаль "Палеская зорачка".

На амерыканскім фэсце будуць усур’ёз разыграныя наборы алімпійскіх ўзнагародаў ды вызначаныя чэмпіёны ў кожным з відаў мастацтва (каля 60 катэгорыяў у васьмі ўзроставых групах). Будуць таксама разыграныя гранты на навучанне ў кансерваторыі кіно і тэлебачання (прыз у 100 000 даляраў), школе танца (20 000 даляраў) ды галоўны тытул "Гранд-чэмпіён свету". Як правіла, з самымі яркімі выступоўцамі чэмпіянату падпісваюць кантракты буйныя сусветныя лэйблы.

Фінал чэмпіянату можна будзе назіраць праз сеціва 23-24 ліпеня на афіцыйным сайце.

Главные новости
Лукашенко назначил в свою администрацию довольно неожиданного человека — рассказываем о нем
1 августа 2022, 16:24

Карьера уроженца Лепеля развивалась стремительно.

Ярослав Романчук: Лукашенко обезумел!
1 августа 2022, 11:13

Во что превращается государственная торговля?

Фридман: «Через некоторое время мы можем проснуться в мире, который будет гораздо лучше нынешнего, а можем - на ядерном пустыре»
1 августа 2022, 21:04

Удастся ли прийти к компромиссу, устраивающему обе стороны — вопрос открытый.

Что произошло с предприятиями, которые «спасал» Лукашенко
1 августа 2022, 20:56

За три года убытки завода увеличились в 27 раз.