UDF

Новости

Абвешчаны старт трэцяга сезону “Заспявай.BY“

UDF.BY
15 марта 2016, 13:23
Партал Tuzin.fm і фонд «Вяртанне» пры падтрымцы TUT.BY абвяшчаюць трэці сезон конкурсу маладых выканаўцаў «Заспявай.BY» з прызавым фондам у 1500 еўра. У ім могуць прыняць выканаўцы ад 16 да 33 год.

Сёлета конкурс праводзіцца па трох намінацыях. У традыцыйнай намінацыі «Спяваная паэзія» выканаўцы могуць падаць сваю песню, напісаную на верш сучаснага паэта. У намінацыі «Беларускі кавер» прымаюцца інтэпрэтацыі вядомых беларускіх хітоў. А ў зусім новай катэгорыі – «Замежны пераклад» могуць удзельнічаць вядомыя замежныя хіты. Галоўная ўмова для ўсіх трох намінацый – беларуская мова выканання.

«Мы прапануем ў тры спосабы паказаць хараство нашай мовы – праз сучасную беларускую паэзію, праз музыку беларускіх выканаўцаў і праз замежныя пераклады. Тыя, у каго атрымаецца найбольш гарманічна спалучыць музыку і слова, па-новаму адкрыць ужо вядомыя песні, атрымаюць у якасці прызу грошы на запіс уласнай песні/самотніка/кліпа. Агульны прызавы фонд конкурсу сёлета складзе 1500 еўра», – распавядаюць заснавальнікі конкурсу «Заспявай.BY» Павел Бераговіч і Сяргей Будкін.

У параўнанні з мінулым сезонам узроставы цэнз удзельнікаў вырашана падвысіць – з 27 да 33 год. Таксама заяўляецца, што перавага ў прыёме заяваў будзе аддаваць найперш тым музыкам, якія не маюць афіцыйна выдадзеных альбомаў і сольных канцэртаў. Заяву можна падаць на электронны адрас конкурсу konkurs.zaspiavaj@gmail.com да 1 траўня 2016 году ўключна. Падвядзенне вынікаў пройдзе ў два этапы. Спачатку журы, куды ўвойдуць беларускія музыкі, паэты, перакладчыкі, сфармуюць шорт-ліст па кожнай з намінацыяў. Названыя выканаўцы возьмуць удзел у летніх канцэртах конкурсу «Заспявай 3.0», якія пройдуць пры падтрымцы вядомых беларускіх выканаўцаў, па выніку якіх і будзе названы пераможца.

Падрабязьней з правіламі падачы і ўмовамі правядзення конкурсу можна пазнаёміцца на афіцыйнай старонцы на Tuzin.fm, а таксама ў суполках у сацыяльных сетках у Facebook і ЎКантакце.



Даведка.

Конкурс «Заспявай.BY» быў заснаваны ў 2014 дабрачынным фондам «Вяртанне» і музычным парталам Tuzin.fm. Яго мэта – заахвоціць маладых выканаўцаў звяртацца да беларускай мовы і паэзіі ў сваёй творчасці.
Пераможцы мінулых конкурсаў:
2014. Прыз уручаўся ў намінацыі «Спяваная паэзія». Уладальнікам Гран-пры стаў Віталь Варанко за песню «Вяртайся!» на словы Віталя Рыжкова. Лаўрэатамі сталі Лізавета Леўчык за песню «Адзінота» на верш Тацяны Сапач і Юры Касьцень (SP Kava) за песню «Эндшпіль» на верш Андрэя Адамовіча.
2015. Прыз уручаўся па дзвюх намінацыях – «Спяваная паэзія» і «Кавер». Уладальнікам Гран-пры стаў гурт Navi за песню «Плакалі ветры» на словы Паўлюка Труса ў намінацыі «Спяваная паэзія» і за песню «Жар-птушка» ансамбля «Сябры» (словы Генадзя Бураўкіна, музыка Эдуарда Ханка) у намінацыі «Кавер». Лаўрэатамі сталі Марына Вярэніч за песню «Чаму мы стрэліся не ў час?» на верш Таццяны Дзям’янавай у намінацыі «Спяваная паэзія» і Яўген Цярэнцьеў (гурт Teleport) за песню «Зачараваная» ансамбля «Песняры» (словы Генадзя Бураўкіна, музыка Ігара Лучанка) у намінацыі «Кавер».

Главные новости
Лукашенко назначил в свою администрацию довольно неожиданного человека — рассказываем о нем
1 августа 2022, 16:24

Карьера уроженца Лепеля развивалась стремительно.

Ярослав Романчук: Лукашенко обезумел!
1 августа 2022, 11:13

Во что превращается государственная торговля?

Фридман: «Через некоторое время мы можем проснуться в мире, который будет гораздо лучше нынешнего, а можем - на ядерном пустыре»
1 августа 2022, 21:04

Удастся ли прийти к компромиссу, устраивающему обе стороны — вопрос открытый.

Что произошло с предприятиями, которые «спасал» Лукашенко
1 августа 2022, 20:56

За три года убытки завода увеличились в 27 раз.