UDF

Новости

Вольскі і Шнураў выступяць на беларуска-літоўскай мяжы

Сяргей Нятрэба, udf.by
30 марта 2010, 18:42
Сольны праект лідэра N.R.M Лявона Вольскага і праект лідэра расійскага гурта "Ленинград" Сяргея Шнурава "Рубль" увайшлі ў лік хэдлайнераў фестываля Be2gether, як пройдзе на літоўскай тэрыторыі ў некалькіх дзесятках метрах ад беларускай мяжы.

Акрамя Вольскага, Беларусь сёлета тут прадставіць англійскамоўны гурт Open Space. Раней паведамлялася пра ўдзел у фэсце сусветных зорак - аўстралійцаў Empire of the Sun і брытанскага рок-гурта Skunk Anansie.

Цікава, што і Вольскі, і Шнураў зусім нядаўна фігуравалі ў спісе артыстаў, канцэрты якіх у Беларусі ладзіць не рэкамендавалася. Уладам былі не да спадобы апазіцыйныя погляды аднаго выканаўцы і скандальная рэпутацыя другога. Аднак цяпер Вольскі без праблемаў прэзентаваў свой новы праект "Белая яблыня грому" у тэатры імя Янкі Купалы, а Сяргей Шнураў урэшце пакажа свой праект "Рубль" 29 траўня на рок-фэсце ў Сілічах. Разам выканаўцы пакажуцца па той бок мяжы ў Нарвілішках 25-27 чэрвеня.

Арганізатары літоўскага фэсту яшчэ разглядаюць магчымасць, каб зладзіць адмысловую беларускую сцэну, бо ахвочых выехаць на 50 метраў ад мяжы сёлета вельмі шмат.

Главные новости
Лукашенко назначил в свою администрацию довольно неожиданного человека — рассказываем о нем
1 августа 2022, 16:24

Карьера уроженца Лепеля развивалась стремительно.

Ярослав Романчук: Лукашенко обезумел!
1 августа 2022, 11:13

Во что превращается государственная торговля?

Фридман: «Через некоторое время мы можем проснуться в мире, который будет гораздо лучше нынешнего, а можем - на ядерном пустыре»
1 августа 2022, 21:04

Удастся ли прийти к компромиссу, устраивающему обе стороны — вопрос открытый.

Что произошло с предприятиями, которые «спасал» Лукашенко
1 августа 2022, 20:56

За три года убытки завода увеличились в 27 раз.