UDF

Новости

«Крамбамбуля» сыграе перад беларускім паслом у Кіеве

Сяргей Будкін, Тузін Гітоў, для партала навінаў www.UDF.BY
26 мая 2011, 15:38
Праект Лявона Вольскага прадставіць свой новы альбом на канцэртах ва Украіне і Германіі. На канцэрце у Кіеве музыкі выступяць перад паслом Беларусі ва Украіне, а ў Берліне заспяваюць дуэтам разам з нямецкім гуртом Baby Benzin.

Новы дыск праекту "Крамбамбуля" атрымаў назву "Драбадзі-драбада". "Гэта песні, правераныя часам. Іх спявалі і пад іх танчылі шмат пакаленняў у Германіі, Швецыі, Францыі, Славакіі, Харватыі, - распавядае Лявон Вольскі. - У гэтых песень розныя радзімы, але цяпер яны набылі новую агульную радзіму – Беларусь. Бо выдатна гучаць і пяюцца па-беларуску. Зрэшты, з павагі да народаў, якія нарадзілі гэтыя спевы, мы выканалі іх і на мовах арыгіналаў. Натуральна, з акцэнтам, але гэта толькі надае шарму. "Драбадзі-драбада" – гэта, даруйце мне банальнасць, традыцыі і сучаснасць. Гэта – як цудоўная дудка, ад гукаў якой ногі самі пачынаюць танчыць. А мы ж не баімся танчыць. Нягледзячы ні на што".

12 чэрвеня "Крамбамбуля" адыграе канцэрт у Кіеве ў межах штогадовага свята "Дзень сяла" перад аўдыторыяй у 10 000 чалавек. Арганізатары папрасілі беларускіх гасцей абысціся "без усялякіх палітычных момантаў", усё ж свята сямейнае. Да ўсяго на мерапрыемстве будзе прысутнічаць пасол Беларусі ва Украіне Валянцін Вялічка.

Пасля "Крамбамбуля" прадставіць "Драбадзі-драбада" у Германіі. Музыкі дадуць два канцэрты ў Гамбургу - 17 і 18 чэрвеня, адразу ж пасля яны паедуць у Берлін, дзе дадуць яшчэ адзін канцэрт 18 чэрвеня.

Між іншым, у нямецкай сталіцы Лявон Вольскі выканае нямецкую народную песню "Krambambuli" у панкаўскім стылі разам з нямецкай камандай Baby Benzin Рэліз дыску "Драбадзі-драбада" у Беларусі запланаваны на 1 верасня, аднак наведнікі замежных канцэртаў "Крамбамбулі" змогуць яго набыць раней.


Главные новости
Лукашенко назначил в свою администрацию довольно неожиданного человека — рассказываем о нем
1 августа 2022, 16:24

Карьера уроженца Лепеля развивалась стремительно.

Ярослав Романчук: Лукашенко обезумел!
1 августа 2022, 11:13

Во что превращается государственная торговля?

Фридман: «Через некоторое время мы можем проснуться в мире, который будет гораздо лучше нынешнего, а можем - на ядерном пустыре»
1 августа 2022, 21:04

Удастся ли прийти к компромиссу, устраивающему обе стороны — вопрос открытый.

Что произошло с предприятиями, которые «спасал» Лукашенко
1 августа 2022, 20:56

За три года убытки завода увеличились в 27 раз.