UDF

Новости

Міхалок і Шнураў накрыюць “паляну“ у Сілічах

Сяргей Нятрэба, www.udf.by
19 апреля 2010, 15:51
Гурты "Ляпіс Трубяцкой" і "Рубль" выступяць на рок-фэстывалі "Поляна", што пройдзе 29 мая ў Сілічах, непадалёк ад Мінска. Адпаведны дазвол атрымалі арганізатары фэсту ад чыноўнікаў.

Дзеля гэтага фэсту Міхалок вырашыў адмяніць канцэрт "Ляпісаў" у Палацы спорта. Новы праект Сяргея Шнурава беларусы пачуюць упершыню – "Рубль" дагэтуль быў неафіцыйна забаронены ў нашай краіне.

"Ляпісы" ад "Поляны" пачынаюць свой еўрапейскі тур з праграмай "Культпросвет". Пасля Сілічаў іх чакаюць фэстывальныя пляцоўкі Германіі, Венгрыі і Фінляндыі. Сяргей Міхалок кажа, што негледзячы на тое, што цяпер у модзе спартыўна-музычныя арэны, ніводзін "калос са шкла і бетону" не можа параўнацца з прыроднымі ландшафтамі Беларусі. Лідэр "Ляпісаў" заклікае вырвацца з клеткі гораду 29 мая. У Сілічах яго гурт адыграе паўнавартасны канцэрт на дзве гадзіны.

Гурт Сяргея Шнурава "Рубль" таксама рыхтуецца паказаць беларусам вялікую праграму. У параўнанні з ранейшым яго праектам "Леніград", цяперашняя творчасць музыкі стала менш матна-алкагольнай. Але і пры гэтым праект Шнурава не вельмі пажаданы госць у Беларусі, як для чыноўнікаў. Дазвол на вялікі канцэрт у нашай краіне Шнурава быў дадзены ўпершыню за некалькі год.

У лістападзе рускі рокер прыязджаў у Мінск дзеля здымак у фільме "Слон" і нават зладзіў творчы вечар. Першы нацыянальны тэлеканал зняў сюжэт на гэты конт.



Новы альбом Шнурава і "Рубля" можна спампаваць абсалютна бясплатна з сайту www.ru-bl.ru.

Главные новости
Лукашенко назначил в свою администрацию довольно неожиданного человека — рассказываем о нем
1 августа 2022, 16:24

Карьера уроженца Лепеля развивалась стремительно.

Ярослав Романчук: Лукашенко обезумел!
1 августа 2022, 11:13

Во что превращается государственная торговля?

Фридман: «Через некоторое время мы можем проснуться в мире, который будет гораздо лучше нынешнего, а можем - на ядерном пустыре»
1 августа 2022, 21:04

Удастся ли прийти к компромиссу, устраивающему обе стороны — вопрос открытый.

Что произошло с предприятиями, которые «спасал» Лукашенко
1 августа 2022, 20:56

За три года убытки завода увеличились в 27 раз.