UDF

Новости

Еўропа для абраных (відэа)

"Белсат"
13 июля 2012, 15:46
Неўязная ў Еўразвяз за фальсіфікацыю выбараў, да ўсяго не запрошаная асабіста старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына ўсё ж прыехала ў Аўстрыю, каб паўдзельнічаць у канферэнцыі, што разглядае правядзенне справядлівых выбараў. Лідара ж грамадзянскай кампаніі “За справядлівыя выбары” Віктара Карнеенку – афіцыйна запрошанага на канферэнцыю АБСЕ – улады Беларусі не выпусцілі з краіны.

Хочаш справядлівых выбараў – рыхтуйся да ціску дзяржаўнай машыны. Віктар Карнеенка адчуў гэта на сабе за дзень да меркаванай паездкі ў Вену. Спачатку ў ягоны дом прыйшлі міліцыянты з ператрусам...

ВІКТАР КАРНЕЕНКА, КАМПАНІЯ «ЗА СПРАВЯДЛІВЫЯ ВЫБАРЫ»:
“Паводле ананімнага тэлефанавання, у маім доме ёсць незаконная друкаваная літаратура. Узялі панятых і пачалі шукаць”.

А сёння Карнеенку не пусцілі праз мяжу, без тлумачэння прычынаў паставіўшы ў пашпарт пячатку, што ён невыязны.

АЛЕСЬ ЛАГВІНЕЦ, ПАЛІТОЛАГ:
“Улады чакаюць шырокага медыйнага эфекту, каб падкрэсліць сваю ўсёмагутнасць і тое, што ў любы момант гэты дамоклаў меч, што вісіць над кожным актывістам, можа быць задзеяны”.

ВІКТАР КАРНЕЕНКА, КАМПАНІЯ «ЗА СПРАВЯДЛІВЫЯ ВЫБАРЫ»:
“У нас створаныя такія інстытуты ціску на грамадства, што яны ж мусяць адпрацоўваць свой хлеб, адсочваць... Невядома, колькі людзей працуе на гэтыя спецслужбы”.

Забарона на выезд запрошанаму ўдзельніку канферэнцыі ў АБСЕ выклікала пратэст. Прадстаўнік Злучаных Штатаў заявіў, што адмаўляецца ўдзельнічаць у сустрэчы, пакуль свабоду перамяшчэння Карнеенкі гвалтоўна абмяжоўваюць. Яго падтрымаў і старшыня арганізацыі.

ЭЙМАН ГІЛМАР, СТАРШЫНЯ АБСЕ:
“Удзел прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці заўсёды быў вызначальны для АБСЕ, як гэта неаднаразова дэкларавалася ўсімі краінамі – чальцамі арганізацыі, у тым ліку Беларуссю. Я заклікаю ўлады Беларусі перагледзець сваё рашэнне як мага хутчэй”.

Аднак Лідзія Ярмошына, якую пасля апошніх прэзідэнцкіх выбараў еўрапейцы занеслі ў спіс неўязных чыноўнікаў, змагла даехаць да Вены. Бо ў АБСЕ яна прэзентуе Беларусь на афіцыйным узроўні.

АЛЕСЬ ЛАГВІНЕЦ, ПАЛІТОЛАГ:
“Я думаю, што рэжым рыхтаваў такую правакацыю, каб накіраваць Ярмошыну – каб яшчэ раз падкрэсліць, што ён можа часткова грэбаваць еўрапейскімі санкцыямі ды накіроўваць адыёзных чыноўнікаў у еўрапейскія сталіцы”.

У аўстрыйскай сталіцы старшыню Цэнтрвыбаркаму сустрэлі пікетам і палітычнымі коміксамі. Аднак асуджэнне выбарчых фальсіфікацыяў Ярмошына прыняла за камплімент.

Главные новости
Лукашенко назначил в свою администрацию довольно неожиданного человека — рассказываем о нем
1 августа 2022, 16:24

Карьера уроженца Лепеля развивалась стремительно.

Ярослав Романчук: Лукашенко обезумел!
1 августа 2022, 11:13

Во что превращается государственная торговля?

Фридман: «Через некоторое время мы можем проснуться в мире, который будет гораздо лучше нынешнего, а можем - на ядерном пустыре»
1 августа 2022, 21:04

Удастся ли прийти к компромиссу, устраивающему обе стороны — вопрос открытый.

Что произошло с предприятиями, которые «спасал» Лукашенко
1 августа 2022, 20:56

За три года убытки завода увеличились в 27 раз.