UDF

Новости

Карняенку і Ўхналёва выключылі са сьпісу невыязных

18 июля 2012, 18:05
Каардынатар грамадзянскай кампаніі «За справядлівыя выбары» Віктар Карняенка і намесьнік старшыні Беларускай партыі левых «Справядлівы сьвет» Валерый Ухналёў выключаныя з базы дадзеных асоб, выезд якім зь Беларусі часова абмежаваны.

Пра гэта БелаПАН паведаміў Віктар Карняенка.

Паводле яго слоў, 18 ліпеня суд Цэнтральнага раёну павінен быў разгледзець ягоны пазоў і пазоў Ухналёва аб уключэньні іх у базу невыязных. «Аднак пасяджэньне, можна сказаць, не адбылося. У суд прыйшлі супрацоўнікі МУС, якія паведамілі, што быў нейкі тэхнічны збой. Зараз гэты збой ліквідаваны, нам выдалі даведку, што мы выключаныя са „сьпісу невыязных“, і заявілі, што цяпер нас у сьпісах няма. На падставе гэтага судзьдзя адмовіла ў разглядзе пазову, паколькі няма прадмета пазову, а за „тэхнічны збой“ да адказнасьці прыцягнуць немагчыма», — сказаў Карняенка.

«У судзе было ясна відаць, што ніхто, па вялікім рахунку, ня хоча выконваць абсурдныя загады ўлады, а потым за гэта адказваць. Усе ведаюць і разумеюць, чаму было прынята рашэньне нас не выпускаць. Але ў Беларусі, мабыць, створана спэцыяльная служба дробных паскуднікаў, якія проста абцяжарваюць жыцьцё апанэнтаў улады», — заявіў Карняенка.

11 сакавіка Віктару Карняенку не дазволілі выехаць у Вільню на працоўную сустрэчу праз памежны пераход «Каменны Лог». 12 ліпеня ён ня змог вылецець у Вену для ўдзелу ў канфэрэнцыі АБСЭ, на якой абмяркоўвалася тэма парлямэнцкіх выбараў у Беларусі.

Главные новости
Лукашенко назначил в свою администрацию довольно неожиданного человека — рассказываем о нем
1 августа 2022, 16:24

Карьера уроженца Лепеля развивалась стремительно.

Ярослав Романчук: Лукашенко обезумел!
1 августа 2022, 11:13

Во что превращается государственная торговля?

Фридман: «Через некоторое время мы можем проснуться в мире, который будет гораздо лучше нынешнего, а можем - на ядерном пустыре»
1 августа 2022, 21:04

Удастся ли прийти к компромиссу, устраивающему обе стороны — вопрос открытый.

Что произошло с предприятиями, которые «спасал» Лукашенко
1 августа 2022, 20:56

За три года убытки завода увеличились в 27 раз.