UDF

Новости

Беларускія палітыкі ўдзельнічалі ў з'ездзе шведскіх сацыял-дэмакратаў

bsdp.org
2 ноября 2009, 12:26
Па запрашэнні шведскіх сацыял-дэмакратаў і пры падтрымцы фонда Улафа Пальме старшыня Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі Анатоль Ляўковіч, лідэр Партыі камуністаў Беларускай (партыі "Справядлівы свет") Сяргей Калякін, кіраўнік аргкамітэта па стварэнні Партыі працоўных Аляксандр Бухвостаў, а таксама кіраўнік партыі "Надзея" Алена Яськова былі гасцямі з’езда Шведскай сацыял-дэмакратычнай рабочай партыі, які праходзіў у Стакгольме 27 - 30 кастрычніка 2009 г.

Адначасова з працай з’езда праходзіў семінар, на якім шведскія сябры дзяліліся вопытам партыйнага будаўніцтва і падрабязна інфармавалі аб палітычнай і сацыяльна-эканамічнай сітуацыі ў краіне. Удзельнікамі семінара былі прадстаўнікі Беларусі, Эстоніі, Расіі, Македоніі, Палесціны, Малдовы, Зімбабве, Бразіліі, Заходняй Сахары, Ірака, Намібіі, Філіпін, Бірмы, Уругвая, Конга і інш.

Дэлегатаў і гасцей з’езда віталі старшыня Сацыялістычнага Інтэрнацыянала, прэм’ер-міністр Грэцыі Г. Папандрэу, прэм’ер-міністры і лідэры сацыял-дэмакратычных партый Ісландыі, Нарвегіі, Іспаніі і інш.

З’езд праходзіў ва ўмовах сусветнага крызісу і таму атрымаў назву "з’езда рабочых". Галоўным сюжэтам дэбатаў была тэма захавання і стварэння новых рабочых месцаў. На думку ўсіх выступоўцаў сусветны крызіс быў абумоўлены неаліберальнай палітыкай буржуазных (правых) партый. Як вобразна выказаўся міністр замежных спраў Палесціны: "Нас злобно гнетут рыночные силы". Прэм’ер-міністр Ісландыі канстатавала, што менавіта ліберальныя арыенціры прывялі эканоміку яе краіны да калапсу, а народ у стан шоку. Бяздумная прыватызацыя і сквапнасць правых, на яе думку, з’яўляюцца галоўнымі чыннікамі сусветнага крызісу. Гэту тэму развіваў і кіраўнік Нарвегіі. На яго думку, рынак сам па сабе не можа кіраваць эканомікай, яму патрэбны правілы, яго самога патрэбна "загнаць" у пэўныя ўмовы і ў гэтым сэнсе роль дзяржавы павінна ўзрастаць. Менавіта дзяржава павінна вызначаць і забяспечваць сацыяльную палітыку: здраваахову, адукацыю, пенсіі, рабочыя месцы і г.д. Дзржава таксама нясе адказнасць за экалогію.

У сваім выступленні лідэр шведскіх сацыял-дэмакратаў Мона Салін гаварыла аб тым, што неабходна будаваць салідарнае грамадства і салідарны свет. "Салідарнасць – гэта тое, што нас аб’ядноўвае. Гэта самае прыгожае слова, якое я разумею і адчуваю сэрцам. Мы, сацыял-дэмакраты, - прадоўжвала Мона Салін, - шукаем сёння новыя адценні гэтага слова, яго новыя каштоўнасныя сэнсы. І таму мы на правільным шляху. Мы думаем аб людзях і ведаем, што рынак, эканоміка, банкіры павінны служыць чалавеку, а не наадварот".

Пад час дэбатаў надавалася шмат увагі павышэнню ролі і аўтарытэту сацыял-дэмакратыі. Лозунгі і палітыка сацыял-дэмакратаў павінны быць простыя і сацыяльна скіраваныя. Міжнародны сакратар ШСДРП Анн Ліндэ слушна заўважыла: "Людзі заўжды маюць рацыю. Партыя не мае рацыі. Людзі не зменяцца. Партыя павінна мяняцца. Час мяняецца, свет мяняецца, а мы застаемся са старымі лозунгамі і догмамі".

Многія з выступоўцаў гаварылі аб неабходнасці перагляду лозунгаў, формаў і метадаў працы, аб неабходнасці больш крытычна глядзець на сябе і развіваць супрацоўніцтва з усімі сацыяльнымі групамі, якія падзяляюць сацыял-дэмакратычныя каштоўнасці.

Урбан Алін, які шмат гадоў займаецца міжнароднымі пытаннямі, гаварыў аб пабудове справядлівага свету. Па яго прапанове дэлегаты і госці з’езда апладысментамі віталі беларускую дэлегацыю і ўсіх тых, каго яны прадстаўляюць за іх барацьбу і адданасць сацыял-дэмакратычным каштоўнасцям.

Главные новости
Лукашенко назначил в свою администрацию довольно неожиданного человека — рассказываем о нем
1 августа 2022, 16:24

Карьера уроженца Лепеля развивалась стремительно.

Ярослав Романчук: Лукашенко обезумел!
1 августа 2022, 11:13

Во что превращается государственная торговля?

Фридман: «Через некоторое время мы можем проснуться в мире, который будет гораздо лучше нынешнего, а можем - на ядерном пустыре»
1 августа 2022, 21:04

Удастся ли прийти к компромиссу, устраивающему обе стороны — вопрос открытый.

Что произошло с предприятиями, которые «спасал» Лукашенко
1 августа 2022, 20:56

За три года убытки завода увеличились в 27 раз.