UDF

Новости

Місія Сацыялістычнага Інтэрнацыяналу для Беларусі

bsdp.org
20 апреля 2009, 11:12
У жэнеўскім палацы Аб’яднаных Нацый 16-17 красавіка 2009 прайшло паседжанне камітэту Сацыялістычнага Інтэрнацыяналу па краінах СНД, Каўказу і Чорнага мора, у якім браў удзел старшыня Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Анатоль Ляўковіч.

Старшынствавалі на паседжанні генеральны сакратар Сацыялістычнага Інтэрнацыяналу Луіс Аяла (Чылі), а таксама сустаршыні камітэту Аляксандра Добалі ( Венгрыя), Марыё Налпацян (Арменія), намеснік старшыні камітэту Тадэвуш Івінскі (Польшча). Ад Беларусі ўдзельнічалі таксама прадстаўнікі Партыі камуністаў Беларускай (Калякін), аргкамітэтаў па стварэнні Беларускай партыі працы (Бухвостаў) і БСДП (НГ). Усім было дзіўна, што аргкамітэт, які узначальвае М.Статкевіч, быў прадстаўлены ў тым ліку і сябрам партыі БНФ з Берасця.

У працы камітэту ўдзельнічалі прадстаўнікі партый – сябраў Сацыялістычнага Інтэрнацыяналу Арменіі, Грэцыі, Італіі, Украіны, Швецыі, Расіі і Малдовы. Асноўнымі пытаннямі, якія разлядаліся на камітэце былі: рэгіянальныя канфлікты і спосабы іх мірнага вырашэння (Нагорны Карабах, Абхазія і Паўдневая Асеція), стратэгія ўмацавання ролі сацыял-дэмакратаў у сваіх рэгіенах.

Анатоль Ляўковіч выступіў з дакладам, у якім прэзентаваў партыю і палітычную сітуацыю ў Беларусі.

Вынікам працы камітэту Сацыялістычнага Інтэрнацыянала стала рашэнне аб тым, што Беларусь, як адзначыў Генеральны сакрата Луіс Аяла, павінна быць прыярытэтам для працы Сацінтэнарнацыяналу і найперш сацыял-дэмакратычных партый Еўропы. Было прынята рашэнне аб ажыццяўленні місіі дэлегацыі Сацінтэрнацыянала на чале з Генеральным сакратаром і кіраўніком сацыялістычнага ўраду адной з еўрапейскіх краін. Па прапанове старшыні БСДП Анатоля Ляўковіча было прынята рашэнне правесці падрыхтоўку для правядзення пасяджэння наступнага камітэту Сацыялістычнага Інтрэнацыянала па краінах СНД, Каўказу і Чорнага мора ў Беларусі.

Главные новости
Лукашенко назначил в свою администрацию довольно неожиданного человека — рассказываем о нем
1 августа 2022, 16:24

Карьера уроженца Лепеля развивалась стремительно.

Ярослав Романчук: Лукашенко обезумел!
1 августа 2022, 11:13

Во что превращается государственная торговля?

Фридман: «Через некоторое время мы можем проснуться в мире, который будет гораздо лучше нынешнего, а можем - на ядерном пустыре»
1 августа 2022, 21:04

Удастся ли прийти к компромиссу, устраивающему обе стороны — вопрос открытый.

Что произошло с предприятиями, которые «спасал» Лукашенко
1 августа 2022, 20:56

За три года убытки завода увеличились в 27 раз.