UDF

Новости

Правер свае веды пра Еўропу

milinkevich.org
23 октября 2009, 10:01
Рух "За Свабоду" абвяшчае конкурс "Як добра ты ведаеш ЕС?" , які прымеркаваны да правядзення Беларускага Еўрапейскага Форуму, што мае адбыцца ў Мінску 14 лістапада. Сярод узнагарод паездка ў еўрапейскую сталіцу, каштоўныя прызы і запрашэнні на Беларускі Еўрапейскі Форум.

Спаборніцтва еўразнаўцаў будзе праходзіць у два этапы. У першым туры конкурсу, які будзе трываць ад 21 кастрычніка да 5 лістапада, удзельнікі мусяць адказаць на пытанні адмысловага тэсту, размешчанага на сайце Беларускага еўрапейскага форума euraforum.info.

Першыя 12 удзельнікаў, якія набяруць максімальную колькасць балаў, будуць запрошаныя да ўдзелу ў другім туры, які адбудзецца 8 лістапада. Пераможцы будуць вызначаныя ў выніку інтэлектуальнай гульні, вынікі якой будуць падведзеныя кампетэнтным журы.

Пераможца конкурсу атрымае галоўны прыз − культурна-адукацыйную паездку ў адну са сталіц краін Еўразвязу. Удзельнікі, якія зоймуць другое і трэцяе месцы будуць узнагароджаны каштоўнымі прызамі ад арганізатараў. 20 удзельнікаў, якія дадуць найлепшыя адказы на пытанні тэста, атрымаюць запрашэнне ў якасці гасцей Беларускага Еўрапейскага Форуму. Урачыстая цырымонія ўзнагароджання пройдзе 14-га лістапада 2009 года на Беларускім Еўрапейскім Форуме.

Для удзелу ў конкурсе трэба зарэгістравацца на сайце euraforum.info. Там жа можна знайсці падрабязную інфармацыю пра правядзенне конкурсу, яго ўмовы і патрабаванні да ўдзельнікаў.

Пры наяўнасці пытанняў лістуйце на info@milinkevich.org

Главные новости
Лукашенко назначил в свою администрацию довольно неожиданного человека — рассказываем о нем
1 августа 2022, 16:24

Карьера уроженца Лепеля развивалась стремительно.

Ярослав Романчук: Лукашенко обезумел!
1 августа 2022, 11:13

Во что превращается государственная торговля?

Фридман: «Через некоторое время мы можем проснуться в мире, который будет гораздо лучше нынешнего, а можем - на ядерном пустыре»
1 августа 2022, 21:04

Удастся ли прийти к компромиссу, устраивающему обе стороны — вопрос открытый.

Что произошло с предприятиями, которые «спасал» Лукашенко
1 августа 2022, 20:56

За три года убытки завода увеличились в 27 раз.