UDF

Новости

Выйграй! І ўбачыш Еўропу

milinkevich.org
7 октября 2009, 11:32
Рух "За Свабоду" абвяшчае фотаконкурс "Еўрапейская Беларусь", прымеркаваны да правядзення Беларускага Еўрапейскага Форуму.

Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца ўсе поўнагадовыя грамадзяне краіны, здольныя прэзентаваць з дапамогай фотаздымкаў свой погляд на Беларусь, як неад'емную частку Еўропы.

Фотаздымкі павінны адлюстроўваць адзінства Беларусі з еўрапейскімі краінамі ў культурным, гістарычным, ландшафтным ды іншых планах, сувязь традыцый у грамадскім, асабістым і прафесійным жыцці − усё, што сведчыць пра еўрапейскасць беларускай нацыі.

У фінал конкурсу плануецца вылучыць 20 фотаздымкаў, якія будуць экспанавацца падчас правядзення Беларускага Еўрапейскага Форуму. На наступным этапе журы вызначыць трох пераможцаў конкурсу. Яны, а таксама пераможца ў намінацыі "Прыз сімпатый гледачоў", будуць уганараваныя каштоўнымі прызамі. Уладальнік 1-га месца атрымае галоўны прыз − культурна-адукацыйную паездку ў адну са сталіцаў краін Еўразвязу.

Ад кожнага ўдзельніка конкурсу да 5 лістапада прымаюцца тры работы. Іх можна падаць праз інтэрнэт, выкарыстоўваючы спецыяльную форму на старонцы euraforum.info. На гэтай жа старонцы можна больш падрабязна азнаёміцца з правіламі і тэхнічнымі ўмовамі конкурсу.

Главные новости
Лукашенко назначил в свою администрацию довольно неожиданного человека — рассказываем о нем
1 августа 2022, 16:24

Карьера уроженца Лепеля развивалась стремительно.

Ярослав Романчук: Лукашенко обезумел!
1 августа 2022, 11:13

Во что превращается государственная торговля?

Фридман: «Через некоторое время мы можем проснуться в мире, который будет гораздо лучше нынешнего, а можем - на ядерном пустыре»
1 августа 2022, 21:04

Удастся ли прийти к компромиссу, устраивающему обе стороны — вопрос открытый.

Что произошло с предприятиями, которые «спасал» Лукашенко
1 августа 2022, 20:56

За три года убытки завода увеличились в 27 раз.