UDF

Новости

Сацыял-дэмакраты прапануюць перайменаваць вуліцы Магілёва

Радыё Свабода
3 марта 2010, 12:58
Сябры Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі "Грамада" з Магілёва прапануюць уладам перайменаваць гарадскія вуліцы. Новымі назвамі сацыял-дэмакраты хочуць ушанаваць асобаў, якія стаялі ля вытокаў беларускай дзяржаўнасці.

"Назвы нашых вуліц спрэс атаясамляюцца з савецкай эпохай. А такія дзеячы, як Аркадзь Смоліч, сям'я Гарэцкіх, Міхась Ткачоў, Зміцер Жылуновіч, не ўшанаваныя ў назвах нашых вуліц. Мы хочам пераназваннем выправіць гістарычную памылку. Зараз тапанімічная камісія вынесла на разгляд грамадскасці варыянты перайменавання шэрагу гарадскіх сквераў, і мы вырашылі скарыстаць гэтую магчымасьць. Свае прапановы мы дасылаем у гарвыканкам", - кажа лідэр магілёўскіх сацыял-дэмакратаў Ігар Барысаў.

Некаторыя магілёўскія вуліцы названыя імёнамі беларукіх дзеячаў культуры. У адным са спальных раёнаў абласнога цэнтра ёсць вуліца Янкі Купалы. Яе працягласць - каля ста метраў. Забудаваная яна драўлянымі дамамі.

Ёсць і вуліца Максіма Багдановіча. Яна наогул на гарадской перыферыі - у напрамку райцэнтра Чавусы.

За апошнія тры гады ў цэнтры горада ўлады вярнулі гістарычную назву частцы вуліцы імя Лазарэнкі. Цяпер шэсць дамоў, узведзеных на пачатку 20 стагоддзя, стаяць на вуліцы Віленскай. Палова з іх разбураецца. Вярнулі гістарычную назву і завулку Карла Лібкнехта. Цяпер ён завецца Пажарным завулкам. Ініцыявала перайменаванне пажарная частка. Паўгода таму яна, праўда, пераехала ў іншае месца.

Магілёўскія гісторыкі прапануюць вярнуць гістарычную назву і пешаходнай вуліцы Ленінскай. Да прыходу ў Магілёў расіян яна называлася Ветранай. Расіянам назва не спадабалася. Яе перайменавалі ў Вялікую Садовую. Гісторыкі прапануюць вярнуць Магілёву вуліцу Ветраную.

Главные новости
Лукашенко назначил в свою администрацию довольно неожиданного человека — рассказываем о нем
1 августа 2022, 16:24

Карьера уроженца Лепеля развивалась стремительно.

Ярослав Романчук: Лукашенко обезумел!
1 августа 2022, 11:13

Во что превращается государственная торговля?

Фридман: «Через некоторое время мы можем проснуться в мире, который будет гораздо лучше нынешнего, а можем - на ядерном пустыре»
1 августа 2022, 21:04

Удастся ли прийти к компромиссу, устраивающему обе стороны — вопрос открытый.

Что произошло с предприятиями, которые «спасал» Лукашенко
1 августа 2022, 20:56

За три года убытки завода увеличились в 27 раз.