UDF

Новости

У Магілёве моладзь БСДП правяла круглы стол, які быў прысвечаны Дню Волі

прэс-служба БСДП(Грамада)
27 марта 2009, 12:56
25 сакавіка ў Магілёве адбыўся круглы стол на тэму “Роля Беларускай Народнай Рэспублікі і Беларускай Сацыялістычнай Грамады ў фармаванні беларускай дзяржаўнасці. Сучасны погляд”. Арганізатарам круглага стала выступіў аргкамітэт сябраў Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамады) г. Магілёва.

У працы круглага стала ўзялі ўдзел каля 20 чалавек, пераважна сябры БСДП і прафсаюза радэёэлектроннай прамысловасці.
Падчас круглага стала былі заслуханы два даклады на тэмы: "БСГ і Антон Луцкевіч і БНР. Невядомыя старонкі гісторыі". Дакладчыкамі па гэтых тэмах выступілі старшыня камісіі па асноўных каштоўнасцях БСДП Ігар Барысаў і студэнт гістарычнага факультэта Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта Станіслаў Кавалеўскі.

У сваім дакладзе Станіслаў Кавалеўскі прывёў шэраг малавядомых фактаў аб дзейнасці ўраду БНР і яго дасягненнях. Ігар Барысаў, робячы даклад, акцэнтаваў сваю ўвагу на асобе ідэйнага правадыра БСГ Антона Луцкевіча, прыводзіў факты з ягонай біяграфіі, агучваў дагэтуль малавядомыя праекты, распрацаваныя гэтым таленавітым грамадскім і палітычным дзеячам.

Абмяркоўваючы даклады, удзельнікі круглага стала праводзілі паралелі з сучаснасцю. Яны адзначалі, што ідэал палітычнага і сацыяльнага ладу, заяўлены ва ўстаноўчых дакументах Беларускай Народнай Рэспублікі, у сучаснай Беларусі не дасягнуты.

Наступнае, што плануюць правесці актывісты БСДП (Грамады) ў Магілёве, – гэта адсвяткаваць 1 траўня ў сацыял-дэмакратычных традыцыях.

Главные новости
Лукашенко назначил в свою администрацию довольно неожиданного человека — рассказываем о нем
1 августа 2022, 16:24

Карьера уроженца Лепеля развивалась стремительно.

Ярослав Романчук: Лукашенко обезумел!
1 августа 2022, 11:13

Во что превращается государственная торговля?

Фридман: «Через некоторое время мы можем проснуться в мире, который будет гораздо лучше нынешнего, а можем - на ядерном пустыре»
1 августа 2022, 21:04

Удастся ли прийти к компромиссу, устраивающему обе стороны — вопрос открытый.

Что произошло с предприятиями, которые «спасал» Лукашенко
1 августа 2022, 20:56

За три года убытки завода увеличились в 27 раз.