UDF

Новости

ЗША працягнуць спрыяць дэмакратызацыі Беларусі

milinkevich.org
1 июля 2009, 12:58
Намеснік кіраўніка Руху "За Свабоду" Віктар Карнеенка прыняў ўдзел у сустрэчы сенатараў і кангрэсменаў ЗША з беларускімі дэмакратычнымі палітыкамі.

Амерыканскіх гасцей у першую чаргу цікавіла ацэнка ўнутрыпалітычнай сітуацыі ў Беларусі. Пасля размовы з прадстаўнікамі дэмакратычнай грамадскасці яны распавялі пра сваё разуменне стану са свабодамі і правамі чалавека ў Беларусі.

Адзін з удзельнікаў сустрэчы, намеснік кіраўніка Руху "За Свабоду" Віктар Карнеенка выказаў заклапочанасць тым, што працэс дэмакратызацыі фактычна спыніўся.

− Рэгістрацыя грамадскіх аб'яднанняў, якую распачаў Мінюст, насамрэч аказалася надзвычай дазаванай. Партыя Свабоды і Прагрэсу, Беларуская хрысціянская дэмакратыя, ПА "Вясна", МХСС " Маладыя дэмакраты" ніяк не могуць атрымаць рэгістрацыю. Рух "За Свабоду" выказвае салідарнасць з імі. Па-другое, Беларусь ігнаруе выкананне ўзятых на сябе міжнародных абавязкаў. Гэта тычыцца ў першую чаргу выканання рашэння Камітэта ААН адносна парушэння правоў грамадзян дзяржавай Беларусь, − кажа Віктар Карнеенка.

Ад часоў візіту прэзідэнта Біла Клінтана гэта самая прадстаўнічая дэлегацыя ЗША у Беларусі. На сустрэчы з кіраўніцтвам краіны дасягнутая дамоўленасць пра зняццё абмежаванняў у працы амбасады ЗША пасля адмены эканамічных санкцый. Акт аб дэмакратыі ў Беларусі рэвізіі не падлягае.

Главные новости
Лукашенко назначил в свою администрацию довольно неожиданного человека — рассказываем о нем
1 августа 2022, 16:24

Карьера уроженца Лепеля развивалась стремительно.

Ярослав Романчук: Лукашенко обезумел!
1 августа 2022, 11:13

Во что превращается государственная торговля?

Фридман: «Через некоторое время мы можем проснуться в мире, который будет гораздо лучше нынешнего, а можем - на ядерном пустыре»
1 августа 2022, 21:04

Удастся ли прийти к компромиссу, устраивающему обе стороны — вопрос открытый.

Что произошло с предприятиями, которые «спасал» Лукашенко
1 августа 2022, 20:56

За три года убытки завода увеличились в 27 раз.