UDF

Новости

У Мінска не атрымаецца навязаць Еўразвязу сваю гульню

milinkevich.org
24 июня 2009, 11:55
Намеснік кіраўніка Руху "За Свабоду" распавядае пра ўражанне ад сустрэчы з еўракамісарам Бенітай Ферэра-Вальднэр.

− Спадарыня камісар вельмі добра разабралася ў сітуацыі, якая існуе ў Беларусі і па ўсіх болевых кропках грамадства яна дала свой разгорнуты і прафесійны каментар. Цяпер зразумела, што Еўразвяз добра ведае, чаго чакае ад Беларусі, і афіцыйнаму Мінску будзе вельмі цяжка, амаль немагчыма, навязаць еўрапейскім чыноўнікам сваю гульню, − паведаміў Віктар Карнеенка.

Пытанні, якія закраналіся падчас сустрэчы вельмі канкрэтныя. Іх, на думку Ферэра-Вальднэр, трэба ставіць перад уладамі і шукаць адказы на іх ў бліжэйшы час.

− На брыфінгу Ферэра-Вальднэр чарговы раз падкрэсліла, што ЕЗ ні у якім разе не будзе абыходзіць вострыя праблемныя пытанні ў галіне правоў чалавека, свабоды СМІ, у тым, што звязана з дэмакратычнасцю будучых выбараў і г.д. Гэта дае добрыя шансы для эфектыўнага супрацоўніцтва Беларусі з Еўразвязам у межах праграмы Усходняга партнёрства.

Нагадаем, на сустрэчы з еўракамісарам Бенітай Ферэра-Вальднэр прысутнічалі Віктар Карнеенка, Аляксандр Казулін, Анатоль Лябедзька, Сяргей Калякін, Вінцук Вячорка і Станіслаў Шушкевіч.

Главные новости
Лукашенко назначил в свою администрацию довольно неожиданного человека — рассказываем о нем
1 августа 2022, 16:24

Карьера уроженца Лепеля развивалась стремительно.

Ярослав Романчук: Лукашенко обезумел!
1 августа 2022, 11:13

Во что превращается государственная торговля?

Фридман: «Через некоторое время мы можем проснуться в мире, который будет гораздо лучше нынешнего, а можем - на ядерном пустыре»
1 августа 2022, 21:04

Удастся ли прийти к компромиссу, устраивающему обе стороны — вопрос открытый.

Что произошло с предприятиями, которые «спасал» Лукашенко
1 августа 2022, 20:56

За три года убытки завода увеличились в 27 раз.