UDF

Новости

Ферэра-Вальднэр: “Дыскусія па Беларусі толькі пачалася“

svaboda.org
30 марта 2009, 18:26
Каментуючы вынікі так званай беларускай дыскусіі на апошняй нефармальнай сустрэчы міністраў замежных спраў ЕЗ у Глыбока над Вэлтавай, дзе, сярод іншага, абмяркоўвалася пытанне адносна запрашэння прэзідэнта Лукашэнкі на травеньскі саміт у Прагу, еўракамісар Беніта Ферэра-Вальднэр заявіла: "Абмеркаванне толькі пачалося. І гэта ўсё даволі няпростае рашэнне".

Паводле еўракамісара, кантакты паміж Мінскам і Брусэлем будуць працягвацца. Ферэра-Вальднэр таксама адзначыла, што ЕЗ і Беларусь плануюць правесці ў красавіку першы раунд перамоваў па правах чалавека. Чакаецца, што цягам бліжэйшых тыдняў Мінск наведае дэлегацыя Еўрапарламента. Што да ўключэння Аляксандра Лукашэнкі ў спіс запрошаных на саміт, дзе будзе прэзентавацца праграма "Усходняе партнёрства", то гэтага еўракамісар, паводле яе словаў, чакае незадоўга да саміту.

Як паведамляюць еўрапейскія выданні, праўдападобна, што дыскусія вакол беларускага кіраўніка "расколвае ЕЗ".

Насуперак ціску з боку шэрагу еўрапейскіх краін, Галандыя прынцыпова працягвае стаяць на сваёй пазыцыі: "Калі краіны "Усходняга партнёрства" хочуць паўнапраўных і партнёрскіх дачыненняў з ЕЗ, то хай паважаюць нашы каштоўнасці, то бок дэмакратыю і правы чалавека", — заявіў галандскі міністр Максім Фэрхаген. Ён таксама заявіў, што Нідэрланды і надалей будуць крытыкаваць Лукашэнку, нават калі той апынецца ў Празе.

Пра сваю заклапочанасць сітуацыяй заявіў таксама і кіраўнік МЗС Швецыі Карл Більт.

Главные новости
Лукашенко назначил в свою администрацию довольно неожиданного человека — рассказываем о нем
1 августа 2022, 16:24

Карьера уроженца Лепеля развивалась стремительно.

Ярослав Романчук: Лукашенко обезумел!
1 августа 2022, 11:13

Во что превращается государственная торговля?

Фридман: «Через некоторое время мы можем проснуться в мире, который будет гораздо лучше нынешнего, а можем - на ядерном пустыре»
1 августа 2022, 21:04

Удастся ли прийти к компромиссу, устраивающему обе стороны — вопрос открытый.

Что произошло с предприятиями, которые «спасал» Лукашенко
1 августа 2022, 20:56

За три года убытки завода увеличились в 27 раз.