UDF

Новости

Ляўковіч сустрэўся з чэшскімі калегамі

прэс-служба БСДП(Грамада)
24 марта 2009, 12:21
З 20 па 22 сакавіка старшыня Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамады) Анатоль Ляўковіч і сябра міжнароднай камісіі партыі Кірыла Ільніцкі бралі ўдзел у працы XXXV з’езду Чэшскай сацыял-дэмакратычнай партыі.

ЧСДП з’яўляецца адной з дзвюх найбуйнейшых партый Чэхіі. У Палаце прадстаўнікоў яна мае 72 мандаты з дзвюхсот. З 81 крэсла ў сенаце Чэшскай Рэспублікі сацыял-эмакраты займаюць дваццаць дзевяць.

Праўдападобна, у найбліжэйшы час палітычная вага ЧСДП вырасце яшчэ больш. Правы ўрад Тапаланэка праз сваю антысацыяльную палітыку страціў давер выбаршчыкаў. На апошніх муніцыпальных выбарах ЧСДП перамагла ва ўсіх рэгіёнах краіны, акрамя Прагі. Але гэта толькі пачатак. У найбліжэйшы час чакаецца абвяшчэнне вотуму недаверу дзейнаму ўраду. Таму на з’ездзе сацыял-дэмакратаў абмяркоўваўся магчымы будучы склад новага левага ўраду і праграма антыкрызісных дзеянняў пасля прыходу да ўлады. Пра сілу сацыял-дэмакратаў сведчыла і сенсацыйнае наведанне з’езду іх адвечным апанентам — правым прэзыдэнтам Чэхіі Вацлавам Клаўсам.

Старшыня Ляўковіч ад імя БСДП прывітаў з трыбуны дэлегатаў і гасцей з’езду, а таксама правёў перамовы з ізноў абраным старшынём ЧСДП Іржы Пароўбэкам.

Адбыўся таксама шэраг сустрэч з гасцямі з’езду, у тым ліку з намеснікам старшыні Дзяржаўнай Думы Расійскай Федэрацыі Аляксандрам Бабаковым.
Сябар міжнароднай камісіі К. Ільніцкі правёў рабочыя сустрэчы са сваімі калегамі: міжнароднай сакратаркай ЧСДП Катажынай Прудкавай, міжнароднай сакратаркай Рабочай партыі Нідэрландаў Мэрае Лафэбер, сябрам міжнароднай камісіі парламенту Аўстрыі Элізабэт Гросман ды іншымі.

Главные новости
Лукашенко назначил в свою администрацию довольно неожиданного человека — рассказываем о нем
1 августа 2022, 16:24

Карьера уроженца Лепеля развивалась стремительно.

Ярослав Романчук: Лукашенко обезумел!
1 августа 2022, 11:13

Во что превращается государственная торговля?

Фридман: «Через некоторое время мы можем проснуться в мире, который будет гораздо лучше нынешнего, а можем - на ядерном пустыре»
1 августа 2022, 21:04

Удастся ли прийти к компромиссу, устраивающему обе стороны — вопрос открытый.

Что произошло с предприятиями, которые «спасал» Лукашенко
1 августа 2022, 20:56

За три года убытки завода увеличились в 27 раз.