UDF

Новости

Круглы стол пра новую палітыку Эўропы

pbnf.org
2 июня 2009, 10:49
29 траўня адбыўся круглы стол Інстытуту дзяржаўнасьці й дэмакратыі ў супрацы з Аналітычнай камісіяй Партыі БНФ на актуальную тэму "Новая палітыка Эўразьвязу: палітычнае і каштоўнаснае вымярэньні".

З дакладамі выступілі старшыня Аналітычнай камісіі БНФ Пётра Садоўскі ("Цывілізацыйныя каштоўнасьці і геапалітыка"), кандыдат філязофскіх навук Уладзімір Роўда ("Характэрныя рысы праграмы Ўсходняга партнэрства ў дачыненьні да Беларусі"), палітоляг Юры Чавусаў ("Усходняя палітыка Эўразьвязу і грамадзянская супольнасьць Беларусі"), намесьнік старшыні БНФ Вінцук Вячорка ("Эўрапейская палітыка і стан беларускіх палітычных сілаў").

Пётра Садоўскі спыніўся на палітычна-каштоўнаснай дыскусіі, якая адбываецца ў Нямеччыне ў сувязі зь вяртаньнем падыходаў Realpolitik у міжнародныя дачыненьні гэтай уплывовай краіны. Ён таксама адзначыў недаацэнку з боку заходніх краінаў ролі нацыянальных каштоўнасьцяў у дэмакратычным разьвіцьці посттаталітарных краінаў Цэнтральна-Ўсходняй Эўропы.

Уладзімір Роўда падкрэсьліў, што асноўным фактарам стабільнасьці цяперашняй улады была і ёсьць расейская падтрымка, эўрапейская – фактар дадатковы. У выніку цяперашніх зьменаў умацоўваецца сувэрэнітэт не краіны, а адной аўтарытарнай асобы, прычым характэрна, што і Лукашэнка, і Эўрапейскі Зьвяз падобна бачаць ролю дэмакратычнай апазыцыі, якая не павінна перашкаджаць непасрэдным кантактам.

Юры Чавусаў выказаў занепакоенасьць з прычыны закрытасьці абмеркаваньня магчымых зьменаў у выбарчае заканадаўства, якое адбываецца паміж БДІПЧ АБСЭ і ўладамі Беларусі. Ён апісаў спадзевы розных грамадзкіх арганізацыяў на магчымасьці “Ўсходняга партнэрства” . Шмат пытаньняў выклікала інфармацыя Ю.Чавусава пра кансорцыюм “Эўрабеларусь”, які прадстаўляе перад аб’яднанай Эўропай грамадзянскую супольнасьць краіны.

Вінцук Вячорка выклаў гісторыю ідэі Ўсходняга партнэрства, адзначыўшы, што ў сваёй пачатнай форме канцэпцыя больш адпавядала спэцыфіцы краінаў-удзельніц. На ўнутрыбеларускую сытуацыю паварот эўрапейскай палітыкі паўплываў, але ня так, як меркавалі некаторыя эўрапейскія дзеячы. Не раскалолася ўладная кліка, бо ніхто перад ёю ня ставіць умоваў. А вось небясьпека расколу дэмакратычных сілаў пры дапамозе сцэнара "кіраванай апазыцыі" рэальная.

Выступоўцы ў асноўным пагадзіліся, што Ўсходняе партнэрства можа стварыць новую сытуацыю, надаць дынаміку працэсам геапалітычнага самавызначэньня краніаў нашага рэгіёну. Разам з тым новая палітыка Эўрапейскага Зьвязу ды іншых эўрапейскіх арганізацыяў стасоўна Беларусі нясе рызыку адыходу ад каштоўнасьцяў эўрапейскай цывілізацыі дзеля пакуль недастаткова аргумэнтаваных прагматычнай карысьці ды геапалітычнага павароту улады ў Менску. Практычная рэкамэндацыя для дэмакратычных сілаў - мець апірышча ў грамадзтве, а ня ў зьменных вонкавых чыньніках.

Матэрыялы круглага стала будуць апублікаваныя ў выглядзе брашуры, разьмешчаныя на сайтах pbnf.org i dziarzava.org.

Главные новости
Лукашенко назначил в свою администрацию довольно неожиданного человека — рассказываем о нем
1 августа 2022, 16:24

Карьера уроженца Лепеля развивалась стремительно.

Ярослав Романчук: Лукашенко обезумел!
1 августа 2022, 11:13

Во что превращается государственная торговля?

Фридман: «Через некоторое время мы можем проснуться в мире, который будет гораздо лучше нынешнего, а можем - на ядерном пустыре»
1 августа 2022, 21:04

Удастся ли прийти к компромиссу, устраивающему обе стороны — вопрос открытый.

Что произошло с предприятиями, которые «спасал» Лукашенко
1 августа 2022, 20:56

За три года убытки завода увеличились в 27 раз.