UDF

Новости

“Народ у нас сьпіты. У калгасе адны алкашы...“

"Радыё Свабода"
6 апреля 2009, 17:15
На поўдні Беларусі пачалася сяўба. У многіх гаспадарках галоўная праблема для старшыняў калгасаў – не надвор’е і не забясьпечанасьць палівам, а – даведзеныя да цяжкой ступені алькагалізму калгасьнікі.

На пачатку пасяўной у найлепшым у Лунінецкім раёне СПК "Новае Палесьсе" не хапае мэханізатараў. Скардзіцца старшыня калектыўнай гаспадаркі Ганна Федарук:

- У нас вялікая гаспадарка. Працуем у дзьве зьмены. У нас заробак у руках "трудзягі". Калі п’яніца, то ён губляе ўсё. Шмат пазбаўленых правоў.

Суразмоўца кажа, што п'янства ў вёсках стварае ўсё больш дадатковых праблемаў. Кіраўніца гаспадаркі не чакае, што яны будуць ліквідаваныя ў бліжэйшы час.

- Як я магу забараніць піць ці адмовіцца, калі ў чалавека няма сьвядомасьці?! Кожны ранак на плянэрцы а палове на сёмую я асабіста тлумачу, прашу мэханізатараў, бо ў гэтую вясну з-за надвор’я спазьняемся. Каля тэхнікі дзяжураць спэцыялісты, начальнікі ўчасткаў, брыгадзіры… Але не на ўсіх аднолькава дзейнічае, — кажа Ганна Федарук.

Даведваюся, што літаральна ўсе гаспадаркі на Берасьцейшчыне плацяць за працу мэдыкам на алькагольным тэставаньні.

- Пры выдачы пуцёвак сядзіць мэдсястра. У час працы пастаянна выяжджаюць аграномы, эканамісты на поле, каб кантраляваць увесь працэс. Праводзіцца пастаянны кантроль, усялякія мерапрыемствы, — распавядае Алена Сьвірыд, галоўны эканаміст у гаспадарцы "Айчына" Пружанскага раёну.

Спэцыялісты прызнаюць, што няшчасныя выпадкі ўжо здараюцца, і то менавіта праз злоўжываньне алькаголем.

- Народ у нас сьпіты. У калгасе працуюць адны алкашы. Моладзь працаваць ня хоча, — кажа пра сытуацыю ў вёсцы Малькавічы Ганцавіцкага раёну тутэйшая жыхарка Галіна Сідарэвіч.

Каб мець сродкі на выпіўку, мэханізатары СПК "Дзяніскавічы" Ганцавіцкага раёну разрабавалі мэханізаваны парк.

- У нас засталося восем сваіх трактароў. Гэта мала для нашых сельгасугодзьдзяў. У мінулым трактары нам прадастаўлялі іншыя гаспадаркі пасьля заканчэньня сваіх работ, — пацьвярджае інфармацыю служачая гаспадаркі Валянціна Швайка.

Главные новости
Лукашенко назначил в свою администрацию довольно неожиданного человека — рассказываем о нем
1 августа 2022, 16:24

Карьера уроженца Лепеля развивалась стремительно.

Ярослав Романчук: Лукашенко обезумел!
1 августа 2022, 11:13

Во что превращается государственная торговля?

Фридман: «Через некоторое время мы можем проснуться в мире, который будет гораздо лучше нынешнего, а можем - на ядерном пустыре»
1 августа 2022, 21:04

Удастся ли прийти к компромиссу, устраивающему обе стороны — вопрос открытый.

Что произошло с предприятиями, которые «спасал» Лукашенко
1 августа 2022, 20:56

За три года убытки завода увеличились в 27 раз.