UDF

Новости

Сельгаспрадпрыемствы выцясьняюць крамы

"Радыё Свабода"
4 мая 2009, 15:47
У Лідзкім раёне ў некаторых гаспадарках частку заробку людзі атрымліваюць у выглядзе прадуктаў. Мясцовыя крамы церпяць ад гэтага страты.

Згодна з афіцыйнымі зьвесткамі, сёлета ў гаспадарках Лідзкага раёну натуральная форма аплаты дасягнула 12% ад агульнай сумы заробкаў. Галоўны бухгальтар гаспадаркі "Мажэйкава" Сьвятлана Радзевіч тлумачыць гэтую навацыю наступствамі крызісу:

"Прымусіла нас гэта рабіць тое, што, пачынаючы са студзеня па сакавік прадукцыя ў нас не ішла і не хапала наяўных грошай, каб выплаціць заробак".

Спадарыня Радзевіч кажа, што асартымэнт харчовых тавараў для вяскоўцаў у іх даволі шырокі, прычым па коштах ніжэйшых, чым у краме райспажыўсаюзу.

Яна таксама дадае, што нікога з працаўнікоў не прымушаюць купляць менавіта ў калгасе, а папросту даюць людзям выбраць. Зь яе слоў, большасьць сялян карыстаюцца іхнымі паслугамі.

Я запытаўся ў адной з работніц гаспадаркі — ці зручна ёй такім чынам рабіць закупы? Вось што мне адказала спадарыня Ларыса:

"Яно, з аднаго боку, і зручна, таму што часта затрымліваецца заробак. Бывае, што да канца месяца".


Праўда, спадарыня Ларыса кажа, што і эканоміць даводзіцца, бо яе заробак зараз складае ўсяго 250 тысяч рублёў, а муж атрымлівае каля 500 тысяч.

У мясцовай краме райспажыўсаюзу таксама адчулі гэтую навіну на сабе, бо ў іх сталі меней купляць тавараў. Вось што мне сказала работніца крамы Тацяна:

"Ведаеце, цяпер саўгасная машына прыяжджае на плошчу перад крамай, і там усе тавары, як і ў магазыне. Яны нам гандаль канкрэтна падарвалі".

Галоўная бухгальтарка гаспадаркі кажа, што пакуль ня ведае, як доўга яны яшчэ будуць гандляваць такім чынам, але ўпэўненая, што на нейкім этапе — гэта выхад са становішча:

"Мы ж нікога не прымушаем, кожны чалавек выбірае, дзе яму лепей. У нас атрымліваецца таньней, чым у магазынах райспажыўсаюзу. У іх нацэнкі вышэйшыя".

Главные новости
Лукашенко назначил в свою администрацию довольно неожиданного человека — рассказываем о нем
1 августа 2022, 16:24

Карьера уроженца Лепеля развивалась стремительно.

Ярослав Романчук: Лукашенко обезумел!
1 августа 2022, 11:13

Во что превращается государственная торговля?

Фридман: «Через некоторое время мы можем проснуться в мире, который будет гораздо лучше нынешнего, а можем - на ядерном пустыре»
1 августа 2022, 21:04

Удастся ли прийти к компромиссу, устраивающему обе стороны — вопрос открытый.

Что произошло с предприятиями, которые «спасал» Лукашенко
1 августа 2022, 20:56

За три года убытки завода увеличились в 27 раз.