UDF

Новости

На “Белсаце“ новае кіраўніцтва

"Радыё Рацыя"
18 марта 2009, 11:17
Рашэннем Кіраўніцтва Польскага публічнага тэлебачання сп. Агеншка Рамашэўска-Гуза адхіленая ад пасадаў ў дырэкцыі Тэлеканала "Палонія" і кіраўніцы тэлеканала "Белсат". Пра гэта яна паведаміла ў інтэрв’ю Радыё Рацыя.

Спадарыня Агнешка, якім чынам Вы даведаліся пра рашэнне Польскага Публічнага Тэлебачання пра зняццё Вас з пасады кіраўніцы Тэлеканала “Белсат” і дырэкцыі тэлеканала “Палонія”?

- Я даведалася пра гэта, калі мяне паінфармаваў дырэктар па кадрах тэлеканала. Мне не прадставілі ніякіх прычынаў. Я магу толькі дапусціць, што справа тут у маёй крытыцы палітыкі TVP датычна фінансавання тэлеканалу Белсат і тэлеканалу "Палонія"

Такім чынам, афіцыйна закідаў ніякіх да вас не было і не было ніякіх тлумачэнняў?

- Не.

Ці ня звязваеце Вы такое рашэнне з працягам зменаў у Польскім Публічным Тэлебачанні?

- Я думаю, што так. Без сумневу гэта эфект тых падзеяў. Я думаю, што гэта таксама нейкая адсутнасць адказнасці датычна функцыянавання польскай замежнай палітыкі, бо Белсат частка гэтай палітыкі, частка місіі польскага тэлебачання, і ў сувязі з гэтым, я думаю, што яго існаванне ў інтарэсе польскай дзяржавы.

Ці ня думаеце, што такое рашэнне магло быць звязанае з палітычнымі поглядамі вашага бацькі (Збігнеў Рамашэўскі – віцэмаршалак Сената Польшчы Партыя Закон і Справядлівасць PIS - РР), бо наколькі вядома да кіраўніцтва ў Польскім Публічным тэлебачанні прыйшлі прадстаўнікі партыі Ліга Польскіх Сем’яў.

- Так, гэта праўда. Я думаю што хутчэй мае ўласныя погляды паўплывалі на такое рашэнне. Напэўна тое, што я бараніла існаванне гэтага каналу. Я лічыла, што тое, што Польшча павінна выказвацца ў гэтай справе, - ёсць прынцыпам. Няма нікога іншага ў Еўропе, хто павінен быць адвакатам Беларусі больш чым Польшча. Я так лічыла, ў сваю чаргу, магчыма, што спадарства з Лігі Польскіх Сем’яў лічаць інакш.

Ці не думаеце, што гэта магло быць супольнае рашэнне кіраўніцтва TVP і МЗС Польшчы?

- Я маю надзею, што міністэрства замежных спраў не ведала пра тое рашэнне. І я маю надзею, што яно будзе старацца супрацьстаяць яму, бо дагэтуль міністэрства цалкам фінансавала гэты праект. Я ўсё яшчэ маю надзею, што гэта не акажацца заканчэннем дзейнасці канала.

Ці вядома, каго прызначылі выконваючым абавязкі кіраўніка тэлеканала Белсат?


- Не. Мне пра тое не сказалі.

Якая будучыня чакае тэлеканал?

- Ведаеце, важнейшым ёсць тое, каб існаваў такі канал, чым тое, што я буду яго кіраўніцай. Я маю надзею, што няма пагрозы існавання канала, і нягледзячы ні на што існаванне каналу ня будзе нічога пагражаць. А калі не будзе пагражаць, то я калісьці вярнуся, бо дакладна буду адвакатам беларуска-польскіх адносінаў.

Главные новости
Лукашенко назначил в свою администрацию довольно неожиданного человека — рассказываем о нем
1 августа 2022, 16:24

Карьера уроженца Лепеля развивалась стремительно.

Ярослав Романчук: Лукашенко обезумел!
1 августа 2022, 11:13

Во что превращается государственная торговля?

Фридман: «Через некоторое время мы можем проснуться в мире, который будет гораздо лучше нынешнего, а можем - на ядерном пустыре»
1 августа 2022, 21:04

Удастся ли прийти к компромиссу, устраивающему обе стороны — вопрос открытый.

Что произошло с предприятиями, которые «спасал» Лукашенко
1 августа 2022, 20:56

За три года убытки завода увеличились в 27 раз.