UDF

Новости

АДС гатовыя аказаць Белсату палітычную падтрымку

"Радыё Рацыя"
13 марта 2009, 19:35
Аб'яднаныя дэмакратычныя сілы гатовыя аказаць Белсату "палітычную падтрымку" пры пошуках дадатковага фінансавання. Пра гэта было заўлена ў пятніцу падчас паседжання Прэзідыума Плітрады АДС ў Менску. На думку палітыкаў, Белсат павінен стаць не польскім ці еўрапейскім, а міжнародным праектам. І вельмі разлічваюць далучыць да яго фінансавання ЗША.

Першапачаткова пытанне падтрымкі Белсату ў парадку дня пазначана не было. Яго ініцыянавалі сябры грамадскай назіральнай рады, якая не так даўно была створаная пры тэлеканале. Паводле сябра рады Уладзіміра Коласа, бачна, што Белсат развіваецца ў лепшы бок, аднак казаць пра тое, што ўсе цяжкасці пераадоленыя, не выпадае:

- З’явілася нейкая альтэрнатыўная пляцоўка, на якой могуць прад’яўляцца грамадству тыя людзі і тыя падзеі, пра якія нельга пачуць і пабачыць ні на беларускім, ні на расейскім тэлебачанні. З’явіліся сацапытанні, з якіх можна дазнацца меркаванні людзей з вуліцы. Але ўсё роўна, як кажуць, ёсць яшчэ над чым працаваць.

Намеснік старшыні Партыі БНФ Вінцук Вячорка лічыць, што Белсат павінен стаць міжнародным праектам, і да яго фінансавання маглі б далучыцца і ЗША. У чым і будуць пераконваць заходніх партнёраў лідэры апазіцыі падчас сваіх кантактаў.

Акрамя таго, сябры Прэзідыума дамовіліся пра рэгулярныя сустрэчы з прадстаўнікамі грамадскай назіральнай рады, бо палітыкі таксама заклапочыныя ў тым, каб канал развіваўся і меў усё большую і болшую аудыторыю.

Главные новости
Лукашенко назначил в свою администрацию довольно неожиданного человека — рассказываем о нем
1 августа 2022, 16:24

Карьера уроженца Лепеля развивалась стремительно.

Ярослав Романчук: Лукашенко обезумел!
1 августа 2022, 11:13

Во что превращается государственная торговля?

Фридман: «Через некоторое время мы можем проснуться в мире, который будет гораздо лучше нынешнего, а можем - на ядерном пустыре»
1 августа 2022, 21:04

Удастся ли прийти к компромиссу, устраивающему обе стороны — вопрос открытый.

Что произошло с предприятиями, которые «спасал» Лукашенко
1 августа 2022, 20:56

За три года убытки завода увеличились в 27 раз.