UDF

Новости

Мікалай Аўтуховіч галадае 90-ты дзень

"Радыё Свабода"
14 июля 2009, 09:29
Сёння 90 дзён, як у мінскім следчым ізалятары галадае на знак пратэсту Мікалай Аўтуховіч, прадпрымальнік з Ваўкавыска, якога абвінавацілі ў падпале дома мясцовага міліцыянера.

Напярэдадні былі звесткі, што Мікалай Аўтуховіч на пачатку тыдня збіраецца спыніць галадоўку. Каб праверыць гэтыя звесткі, я пазваніў на тэлефон дзяжурнага "Валадаркі". Дзяжурны адказаў каротка: "У нас няма галадоўнікаў" — і кінуў слухаўку.

Пасля гэтага я пазваніў доктарцы ізалятара, якая 8 ліпеня казала мне пра тое, што Аўтуховіч нібыта мае намер спыніць галадоўку. Паводле яе цяперашніх звестак, галадоўка працягваецца:

"Пакуль ён не прымае ежы. Мне невядома, чаму дзяжурны кажа, што ў нас няма галадоўнікаў. Ён не ведае, насамрэч ёсць у нас галадоўнікі. Мне Аўтуховіч сёння казаў, што падумае, ці спыняць галадоўку. Мне ж трэба падрыхтавацца да ягонага харчавання, калі ён спыніць галадоўку. Звычайнай ежы ён жа прымаць не зможа. Пакуль ён яшчэ думае і галадае".

Даведацца, як пачуваецца ў дадзены момант Мікалай Аўтуховіч, не ўдалося — размову спынілі. Нагадаю, паводле адваката Паўла Сапелкі, які бачыўся з Аўтуховічам 10 ліпеня, той быў "вельмі слабы, казаў, што ў яго кружыцца галава, дваіцца ў вачах і кожны рух даецца яму з вялікім намаганнем".

Главные новости
Лукашенко назначил в свою администрацию довольно неожиданного человека — рассказываем о нем
1 августа 2022, 16:24

Карьера уроженца Лепеля развивалась стремительно.

Ярослав Романчук: Лукашенко обезумел!
1 августа 2022, 11:13

Во что превращается государственная торговля?

Фридман: «Через некоторое время мы можем проснуться в мире, который будет гораздо лучше нынешнего, а можем - на ядерном пустыре»
1 августа 2022, 21:04

Удастся ли прийти к компромиссу, устраивающему обе стороны — вопрос открытый.

Что произошло с предприятиями, которые «спасал» Лукашенко
1 августа 2022, 20:56

За три года убытки завода увеличились в 27 раз.