UDF

Новости

Лябедзька нагадаў ПАСЕ пра палітвязняў

"Еўрарадыё"
23 июня 2009, 17:53
Падчас пасяджэння Парламенцкай Асамблеі Савета Еўропы, на якім абмяркоўвалася пытанне аб наданні Беларусі статуса спецыяльнага запрошанага пры ПАСЕ, лідэр Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька нагадаў еўрадэпутатам пра беларускіх вязняў сумлення.

Анатоль Лябедзька: "Адмыслова для сацыялістаў агучваю. 11 чалавек прызнаныя вязнямі сумлення. 4 чалавекі па сёння знаходзяцца за кратамі без прад’яўлення абвінавачання. Адзін з іх – Мікалай Аўтуховіч – сёння галадае 69-ы дзень.

Я звяртаюся да прадстаўнікоў фракцыі сацыялістаў. Як вы будзеце камфортна сябе адчуваць, калі гэты чалавек заўтра памрэ ў турме ў Лукашэнкі?"

Нагадаем, падчас пасяджэння прадстаўнікі партыі сацыялістаў выступалі за вяртанне Беларусі статуса спецыяльна запрошанага пры ПАСЕ без усялякіх дадатковых умоваў. У тым ліку, яны выступалі супраць 8-й папраўкі да Рэзалюцыі ПАСЕ, паводле якой новы статус Беларусь атрымала б толькі адмяніўшы смяротнае пакаранне.

Паводле Анатоля Лябедзькі, калі б Еўропа "адкрыла дзверы без усялякіх умоваў, без аніякага хатняга задання для Лукашэнкі", гэта спрыяла б кансерваванню той сітуацыі, што ёсць зараз у Беларусі. Падаецца, што ПАСЕ прыслухалася да яго словаў: статус спецыяльна запрошанага нашая краіна атрымае толькі тады, калі ўвядзе мараторый на смяротнае пакаранне.

Главные новости
Лукашенко назначил в свою администрацию довольно неожиданного человека — рассказываем о нем
1 августа 2022, 16:24

Карьера уроженца Лепеля развивалась стремительно.

Ярослав Романчук: Лукашенко обезумел!
1 августа 2022, 11:13

Во что превращается государственная торговля?

Фридман: «Через некоторое время мы можем проснуться в мире, который будет гораздо лучше нынешнего, а можем - на ядерном пустыре»
1 августа 2022, 21:04

Удастся ли прийти к компромиссу, устраивающему обе стороны — вопрос открытый.

Что произошло с предприятиями, которые «спасал» Лукашенко
1 августа 2022, 20:56

За три года убытки завода увеличились в 27 раз.