UDF

Новости

Уладзімір Арлоў хоча паразумецца з расійцамі па-беларуску

Сяргей Нятрэба, партал навінаў www.UDF.BY
29 сентября 2010, 19:04
Ініцыятары фэсту імкнуцца прасунуць беларускі культурны прадукт у расійскую інфармацыйную прастору. Як кажа аўтар ідэі праекту "Сіні пашпарт" Раман Арлоў, поспехі ў гэтым кірунку ёсць, таму сведчаннем і другая вечарына ў расійскай сталіцы.

Музыкі з гурта "У нескладовае", літаратары Уладзімір Арлоў і Андрэй Хадановіч, а таксама мастачка Зоя Луцэвіч прадставяць беларускую сучасную культуру на другім фестывалі "Сіні пашпарт-2", які пройдзе ў Маскве.

Ініцыятары фэсту імкнуцца прасунуць беларускі культурны прадукт у расійскую інфармацыйную прастору. Як кажа аўтар ідэі праекту "Сіні пашпарт" Раман Арлоў, поспехі ў гэтым кірунку ёсць, таму сведчаннем і другая вечарына ў расійскай сталіцы, якая пройдзе ў клубе "Шанці": "Гэта вельмі прывабная пляцоўка ў Маскве, як кажуць вышэйшая ліга, таму тое, што там будзе прадстаўлены наш праект – ужо дасягненне".

Адзін з удзельнікаў вечарыны, пісьменнік Уладзімір Арлоў не думае, што для маскоўскай публікай будзе перашкодай, калі ён будзе размаўляць на беларускай мове. "Наша кіраўніцтва неаднойчы пераконвала, што мы можам паразумецца без перакладчыка. Вось і пабачым", - кажа Арлоў. Тым не менш, некаторыя яго творы на "Сінім пашпарце" могуць прагучаць па-расійску ў выканнанні прафесійных перакладчыкаў.

"Сіні пашпарт-2" пройдзе 21-га кастрычніка ў Маскве, а ўжо 28-га ў Мінску запланавана беларуская прэзентацыя альбому праекту "У нескладовае", які якраз ставіць на мэту зрабіць сучасную беларускую музыку папулярнай ў Расіі.

Главные новости
Лукашенко назначил в свою администрацию довольно неожиданного человека — рассказываем о нем
1 августа 2022, 16:24

Карьера уроженца Лепеля развивалась стремительно.

Ярослав Романчук: Лукашенко обезумел!
1 августа 2022, 11:13

Во что превращается государственная торговля?

Фридман: «Через некоторое время мы можем проснуться в мире, который будет гораздо лучше нынешнего, а можем - на ядерном пустыре»
1 августа 2022, 21:04

Удастся ли прийти к компромиссу, устраивающему обе стороны — вопрос открытый.

Что произошло с предприятиями, которые «спасал» Лукашенко
1 августа 2022, 20:56

За три года убытки завода увеличились в 27 раз.