UDF

Новости

Новы праект Вольскага

Сяргей Нятр www.udf.by
15 декабря 2009, 10:45
Сам аўтар праекту называе яго псеўдадакументальным пазітыўна-музычным даследаваннем на тэму таго, як бы выглядалі і што б спявалі яго ўдзельнікі, каб жылі ў 60-х гадах мінулага стагоддзя ў розных краінах і частках свету – ад Францыі, Англіі і ЗША да Беларусі і Кітая.

Песні з праекта "Такога няма нідзе" ужо маглі пабачыць гледачы тэлеканала "Белсат" у гэтую навагоднюю ноч. Да сёлетніх Калядаў было вырашана прадставіць супольны праект на дысках, як у CD, так і ў DVD-варыянце.

"Гэта псеўдадакументальнае пазітыўна-музычнае даследаванне на тэму таго, як бы выглядалі і што б спявалі яго ўдзельнікі, каб жылі ў 60-х гадах мінулага стагоддзя ў розных краінах і частках свету – ад Францыі, Англіі і ЗША да Беларусі і Кітая. Мне здаецца, што мы зрабілі шэраг сенсацыйных і нават шакіруючых выкрыццёў", - так тлумачыць сэнс праекту Лявон Вольскі, аўтар усіх песень да дыска.

У праграме "Такога няма нідзе" шмат дуэтаў, часам вельмі нечаканых. Так, напрыклад, Алег Хаменка з "Палацу" спявае разам з тэлевядучай Кацярынай Пытлевай, Руся з Akana-NHS з чорнаскурым Андрэем Такіндангам.

Акрамя іх у праекце ўзялі ўдзел вакаліст "Ляпіса Трубяцкога" Павал Булатнікаў, лідэр J:морс Уладзімір Пугач і прафесійныя акцёры – Святлана Зелянкоўская, Алег Гарбуз, Ганна Хітрык.

Канцэртная прэм’ера праекта адбудзецца 22 снежня ў межах фэста "Сонцастаянне" ў клубе "Рэактар".

Главные новости
Лукашенко назначил в свою администрацию довольно неожиданного человека — рассказываем о нем
1 августа 2022, 16:24

Карьера уроженца Лепеля развивалась стремительно.

Ярослав Романчук: Лукашенко обезумел!
1 августа 2022, 11:13

Во что превращается государственная торговля?

Фридман: «Через некоторое время мы можем проснуться в мире, который будет гораздо лучше нынешнего, а можем - на ядерном пустыре»
1 августа 2022, 21:04

Удастся ли прийти к компромиссу, устраивающему обе стороны — вопрос открытый.

Что произошло с предприятиями, которые «спасал» Лукашенко
1 августа 2022, 20:56

За три года убытки завода увеличились в 27 раз.