UDF

Новости

У Еўранесце ад Беларусі павінны быць прадстаўнікі дэмакратычных сіл

www.ucpb.org
10 апреля 2010, 00:03
У чацвер сустаршыня Палітрады АДС Анатоль Лябедзька меў шэраг сустрэч у Вярхоўнай Радзе Украіны, у тым ліку са Старшынёй Камітэта па Еўрапейскай інтэграцыі Вярхоўнай Рады Ўкраіны Барысам Тарасюком.

Падчас гэтых сустрэч абмяркоўваўся шэраг пытанняў, у тым ліку і перспектыва працы Парламенцкай асамблеі "Усходняга партнёрства" (ЕЎРАНЕСТ).

У Кіеў Анатоль Лябедзька прыехаў са Зваротам да спікера Вярхоўнай Рады Украіны спадара Літвіна.

Як паведаміў Анатоль Лябедзька, Зварот утрымлівае пазіцыю дэмакратычных сіл па прадстаўніцтву беларусаў у Парламенцкай асамблеі, а таксама крытыку г.зв. "пісьма спікераў", пад якім стаіць подпіс спадара Літвіна, які фактычна прапануе легітымізаваць Нацыянальны сход Рэспублiкi Беларусь у Парламенцкай асамблеі Еўранест.

"Падчас нашай сустрэчы спадар Тарасюк заявіў, што подпіс Літвіна сумніўны з юрыдычнага пункту гледжання, таму што гэтае пытанне не разглядалася ні на сэсіі Вярхоўнай Рады Украіны, ні на паседжаннях іншых структур, у тым ліку профільнага камітэта, які ўзначальвае Тарасюк. Спадар Тарасюк адзначыў, што камітэт выказаў сваю незадаволенасць тым, што Літвін падпісаў гэтую паперу, – распавёў Анатоль Лябедзька. – Мы дамовіліся са спадаром Тарасюком, што і надалей працягнем камунікацыі. Ён паведаміў, што перадасць наш ліст спадару Літвіну і напіша сваё суправаджальнае пісьмо. Таксама ён сказаў, што Камітэт па Еўрапейскай інтэграцыі прапануе, каб было 10 прадстаўнікоў ад улады і 10 ад апазіцыі. Калі гэта не будзе падтрыманае, то тады 5 з 10-ці прадстаўнікоў украінскай дэлегацыі, у тым ліку і сам Тарасюк, будуць падтрымліваць форму ”5+5”, за якую выступае Еўрапейскі парламент".

Главные новости
Лукашенко назначил в свою администрацию довольно неожиданного человека — рассказываем о нем
1 августа 2022, 16:24

Карьера уроженца Лепеля развивалась стремительно.

Ярослав Романчук: Лукашенко обезумел!
1 августа 2022, 11:13

Во что превращается государственная торговля?

Фридман: «Через некоторое время мы можем проснуться в мире, который будет гораздо лучше нынешнего, а можем - на ядерном пустыре»
1 августа 2022, 21:04

Удастся ли прийти к компромиссу, устраивающему обе стороны — вопрос открытый.

Что произошло с предприятиями, которые «спасал» Лукашенко
1 августа 2022, 20:56

За три года убытки завода увеличились в 27 раз.