UDF

Новости

У Мінску пройдзе вечар памяці расстраляных у Катыні

Сяргей Нятрэба, www.udf.by
6 апреля 2010, 17:08
У Мінску пройдзе вечар памяці расстраляных у Катыні афіцэраў польскай арміі. 70 год таму савецкія карныя органы знішчылі больш за 20 000 чалавек, што былі захопленыя ў палон пасля падпісання "пакта Молатава-Рыбентропа". Гісторыкі прызначылі імпрэзу на 7-га красавіка, калі ў Катыні Пуцін павінны перадаць Туску "беларускі спіс".

Міжнароднае таварыства "Мемарыял", беларуская асацыяцыя ахвяраў рэпрэсій і рух "Разам" прымеркавалі імпрэзу не толькі да сумнай даты, але і да важнай падзеі. Чакаецца, што менавіта 7 красавіка расійскі прэм’ер Уладзімір Пуцін уручыць у Катыні польскаму калегу Дональду Туску так званы "беларускі спіс" – спіс з 3800 палякаў, расстраляных у Заходняй Беларусі ў 1940 годзе.

"Яшчэ да канца не ясна, ці сапраўды Пуцін абнародуе гэты спіс, але вечар памяці мы ўсё ж запланавалі на гэты дзень", - кажа адзін з ініцыятараў правядзення вечарыны гісторык Ігар Кузняцоў. Ён таксама плануе зачытаць на вечарыне спіс з першых ста ўраджэнцаў Беларусі, расстраляных у Катыні. Падчас імпрэзы, што пачнецца на сядзібе партыі БНФ у 16.00, будзе паказаны дакументальны фільм і фрагмент з мастацкай стужкі Анджэя Вайды на тэму расстрэлаў.

Главные новости
Лукашенко назначил в свою администрацию довольно неожиданного человека — рассказываем о нем
1 августа 2022, 16:24

Карьера уроженца Лепеля развивалась стремительно.

Ярослав Романчук: Лукашенко обезумел!
1 августа 2022, 11:13

Во что превращается государственная торговля?

Фридман: «Через некоторое время мы можем проснуться в мире, который будет гораздо лучше нынешнего, а можем - на ядерном пустыре»
1 августа 2022, 21:04

Удастся ли прийти к компромиссу, устраивающему обе стороны — вопрос открытый.

Что произошло с предприятиями, которые «спасал» Лукашенко
1 августа 2022, 20:56

За три года убытки завода увеличились в 27 раз.