UDF

Новости

“Бобруйский курьер“ зноў прадаецца ў шапіках

"Наша Ніва"
17 июля 2009, 11:08
4 чэрвеня адбылося другое пасяджэнне Каардынацыйнай рады па СМІ. У выніку абмеркаванняў было заяўлена, што рада парэкамендуе "Белпошце" і "Саюздруку" ўзнавіць распаўсюд незалежных выданняў, якія цяпер знаходзяцца па‑за афіцыйнымі сеткамі.

Насамрэч ва ўсе рэдакцыі рэгіянальных СМІ прыйшлі лісты за подпісам галоўнага рэдактара "Советской Белоруссии" Паўла Якубовіча з прапановай звярнуцца ў мясцовыя аддзяленні "Белпошты" і "Саюздруку".

Праўда, дабіцца нечага змог толькі "Бобруйский курьер". Ужо ад серады газета зноў прадаецца ў шапіках. У падпісцы ж яна была і дагэтуль.

Галоўны рэдактар "Вольнага Глыбокага" Уладзімір Скрабатун кажа, што "Віцебскі аблсаюздрук" не супраць, каб выданне зноў з’явілася ў кіёсках. Там таксама атрымалі ліст ад імя Паўла Якубовіча. Што праўда, Скрабатун пакуль не падае дакументы, бо заняты перарэгістрацыяй формы ўласнасці газеты.

А вось "Борисовским новостям", "Газеце Слонімскай", "Intex‑press" было адмоўлена. Галоўны рэдактар баранавіцкага "Intex‑press" Уладзімір Янукевіч кажа, што ўсе неабходныя паперы яны падалі адразу ж пасля пасяджэння рады. З "Белсаюздруку" адказалі, што "прыём выдання не ўяўляецца магчымым", а "Белпошта" вяртанне ў падпіску палічыла "немэтазгодным".

Главные новости
Лукашенко назначил в свою администрацию довольно неожиданного человека — рассказываем о нем
1 августа 2022, 16:24

Карьера уроженца Лепеля развивалась стремительно.

Ярослав Романчук: Лукашенко обезумел!
1 августа 2022, 11:13

Во что превращается государственная торговля?

Фридман: «Через некоторое время мы можем проснуться в мире, который будет гораздо лучше нынешнего, а можем - на ядерном пустыре»
1 августа 2022, 21:04

Удастся ли прийти к компромиссу, устраивающему обе стороны — вопрос открытый.

Что произошло с предприятиями, которые «спасал» Лукашенко
1 августа 2022, 20:56

За три года убытки завода увеличились в 27 раз.