UDF

Новости

Аўтуховічу хочуць прыпісаць выбухі?

"Еўрарадыё"
8 июля 2009, 08:34
Паводле неафіцыйнай інфармацыі, следства распрацоўвае "ўстойлівую ўзброеную банду сярод удзельнікаў вайны ў Афганістане, якая рыхтавала выбухі".

У Мінску затрыманы Канстанцін Уланаў, 57-гадовы "афганец", які адслужыў два гады ў Афганістане, пакідаў вайну адным з апошніх, узнагароджаны медалямі "За адвагу", "За баявыя заслугі". Раніцай 7 ліпеня ў кватэру да Канстанціна Ўланава прыйшлі супрацоўнікі Галоўнага ўпраўлення па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю. Пра гэта Еўрарадыё паведаміў праваабаронца Алег Воўчак.

Алег Воўчак: "Патлумачылі, што ён разам з Аўтуховічам абвінавачваецца у падпалах і выбухах. Канфіскавалі паляўнічае пасведчанне, ружжо — яно было зарэгістравана, легальнае. Забралі здымкі, перапіску з Аўтуховічам".

У 2005 годзе, калі Мікалай Аўтуховіч галадаў, Канстанцін Уланаў адгукнуўся на просьбу калегі па вайне ў Афганістане і прыязджаў у Ваўкавыск яго падтрымаць. Пасля вобыску ў мінскай кватэры спецслужбы зрабілі ператрус на лецішчы "афганца".

Алег Воўчак: "Як нам сказалі пару дзён назад, следства будзе закручвацца на ідэі, што стваралася ўстойлівая ўзброеная банда сярод удзельнікаў вайны ў Афганістане, якая рыхтавала выбухі. І галоўнымі ініцыятарамі выступалі Аўтуховіч і яго калегі".

Главные новости
Лукашенко назначил в свою администрацию довольно неожиданного человека — рассказываем о нем
1 августа 2022, 16:24

Карьера уроженца Лепеля развивалась стремительно.

Ярослав Романчук: Лукашенко обезумел!
1 августа 2022, 11:13

Во что превращается государственная торговля?

Фридман: «Через некоторое время мы можем проснуться в мире, который будет гораздо лучше нынешнего, а можем - на ядерном пустыре»
1 августа 2022, 21:04

Удастся ли прийти к компромиссу, устраивающему обе стороны — вопрос открытый.

Что произошло с предприятиями, которые «спасал» Лукашенко
1 августа 2022, 20:56

За три года убытки завода увеличились в 27 раз.