UDF

Новости

Супрацьстаянне слонімскіх прадпрымальнікаў

"Газета Слонімская"
4 июня 2009, 10:58
Прадпрымальнікі хочуць гандляваць на сваіх месцах.

Тым больш што кожны з іх заключыў дамову з арандатарам зямлі да канца гэтага года. А кавалак гэтай зямлі здадзены райвыканкамам у арэнду ажно да 2027 года. Ды і жыхарам густанаселенага раёна Брэсцкай вуліцы вельмі дарэчы гэты міні-рынак.

Улады ж цвердзяць, што гандаль на цяперашнім месцы адбываецца з парушэннем усіх нормаў: і пажарных, і санэпідэмічных і г.д. І гэта прытым, што рынак існуе з 1994 года. І штгод спраўна пералічвае ў гарадскі бюджэт каля 600 мільёнаў беларускіх рублёў.

Прадпрымальнікі сабралі больш за 1650 подпісаў слонімцаў пад зваротам да прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі з просьбай пакінуць рынак на Брэсцкай вуліцы. Тым больш што і там цяпер, гаворыцца ў звароце, "паменшыліся ў прадпрымальнікаў даходы на 50% у сувязі з сусветным крызісам, павышэннем арэнднай платы і г.д, таму пераходзіць на новы рынак, дзе яшчэ большая арэндная плата і не вельмі зручнае месца для гандлю, немэтазгодна, бо праз пару месяцаў можна зусім абанкруціцца".

Зварот на імя прэзідэнта адносна гэтай сітуацыі падрыхтавала таксама і РГА "Перспектыва". Аб’яднанне звярнула ўвагу кіраўніка дзяржавы на канфлікт мясцовай улады і прадпрымальнікаў, які наспявае ў Слоніме, каб не дапусціць страты рабочых месцаў і пагаршэння дабрабыту прадпрымальнікаў і іх сем’яў.

Аднак адказу з адміністрацыі ніхто пакуль не атрымаў, і супрацьстаянне прадпрымальнікаў і мясцовай улады ў Слоніме працягваецца.

Главные новости
Лукашенко назначил в свою администрацию довольно неожиданного человека — рассказываем о нем
1 августа 2022, 16:24

Карьера уроженца Лепеля развивалась стремительно.

Ярослав Романчук: Лукашенко обезумел!
1 августа 2022, 11:13

Во что превращается государственная торговля?

Фридман: «Через некоторое время мы можем проснуться в мире, который будет гораздо лучше нынешнего, а можем - на ядерном пустыре»
1 августа 2022, 21:04

Удастся ли прийти к компромиссу, устраивающему обе стороны — вопрос открытый.

Что произошло с предприятиями, которые «спасал» Лукашенко
1 августа 2022, 20:56

За три года убытки завода увеличились в 27 раз.