UDF

Новости

З прадпрымальнікаў дзяруць грошы

svaboda.org
16 апреля 2009, 10:54
На рынку горада Беразіно аднавіліся праверкі падатковых службаў. У некаторых прадпрымальнікаў канфіскаваны тавар. У іншых рэгіёнах краіны адбываецца аналягічны кантроль, а гандляры беспасьпяхова дамагаюцца зьніжэньня арэнднай платы.

Частку тавару ў прадпрымальнікаў рынку Беразіно сканфіскавалі з-за адсутнасьці сэртыфікатаў. Зараз людзям пагражаюць вялікія штрафы. Гандляры не пратэставалі, але пазачынялі свае палаткі і разышліся па дамах. Намесьнік кіраўніка рады рынку Сьвятлана Цыкун гэтак патлумачыла рашучасьць падаткавікоў і маўчаньне прадпрымальнікаў:

"На пасяўную патрэбныя грошы – 70 мільёнаў трэба ўзяць зь Бярэзінскага раёну. А дзе іх узяць? З прадпрымальнікаў. І не хвалюе – ёсьць у нас грошы ці не. Прыходзяць, не знайшлі на якую-небудзь анучку сэртыфікату і ўсё – канфіскуюць увесь тавар. Гэта маленькі горад, гэта можна сказаць вёска. Працаваць тут няма дзе. А мы не абароненыя ні прэзыдэнтам, нікім"
.

Аналягічны кантроль падаткова-кантрольных службаў зараз адбываецца таксама на рынках іншых рэгіёнаў краіны. Актывіст руху "За свабоднае разьвіцьцё прадпрымальніцтва" Міхаіл Васільеў мяркуе, што цяперашнія праверкі ёсьць вынікам самаўпраўства мясцовых чыноўнікаў:

"Зараз дзейнічае паўгадавы мараторый на праверкі. Гэта значыць, праверка можа праходзіць толькі калі ёсьць дакладная інфармацыя пра правапарушэньне. У нашым выпадку – паводле падатковага заканадаўства. Проста так прыйсьці і праверыць рынак зараз ніхто ня мае права. Гэта значыць, што пайшла самадзейнасьць: мясцовыя ўлады плюнулі на мараторый і загадалі ісьці зьбіраць грошы".

Ад нядаўняга часу ў Салігорску камісія дзяржкантролю правярае фінансавую дзейнасьць адміністрацыі рынку, чаго дамагліся прадпрымальнікі. У Полацку працягваецца супрацьстаяньне прадпрымальнікаў і адміністрацыі ў справе сплачваньня штогадовых незаконных пабораў. А кіраўніцтва рынку "Ждановічы" ў Менску адмаўляецца абмяркоўваць з гандлярамі пытаньне зьмяншэньня арэнды. Тым ня менш, большасьць прадпрымальнікаў не пратэстуюць актыўна. Вось як гэта тлумачыць сябра рады рынку "Ждановічы" Аляксандр Таўстыка:

"Канечне, людзі баяцца, бо ведаюць, што перадусім іх чакае разрыў дамоваў. І адміністрацыя ахвочая пазбавіцца людзей, якія хоць крышачку спрабуюць адстаяць свае правы. А цяперашнім крызісам дзяржпрадпрыемствы амаль не працуюць, мясцовыя ўлады людзям нічога не прапаноўваюць. А калі прапаноўваюць, то за тыя заробкі немагчыма выжываць, а ня тое, што жыць. Таму людзі сёньня чапляюцца за тое, што ёсьць. Але я лічу, калі ў краіне зьменіцца палітычная сытуацыя, ці больш жорсткай стане эканамічная, то, магчыма, гэта нешта і прынясе. Але ці адбудзецца гэта, ня ведаю".

Главные новости
Лукашенко назначил в свою администрацию довольно неожиданного человека — рассказываем о нем
1 августа 2022, 16:24

Карьера уроженца Лепеля развивалась стремительно.

Ярослав Романчук: Лукашенко обезумел!
1 августа 2022, 11:13

Во что превращается государственная торговля?

Фридман: «Через некоторое время мы можем проснуться в мире, который будет гораздо лучше нынешнего, а можем - на ядерном пустыре»
1 августа 2022, 21:04

Удастся ли прийти к компромиссу, устраивающему обе стороны — вопрос открытый.

Что произошло с предприятиями, которые «спасал» Лукашенко
1 августа 2022, 20:56

За три года убытки завода увеличились в 27 раз.