UDF

Новости

Лепшыя беларускія дыскі 2009 года

Сяргей Нятрэба, udf.by
18 февраля 2010, 14:39
Завадатары праекта Experty.by бачаць адной са сваіх мэтаў дапамагчы слухачу зарыентавацца ў шматлікасці музычных навінак. За гэты год эксперты сайта праслухалі ўсе музычныя дыскі, якія былі выдадзеныя афіцыйна і прадаюцца ў беларускіх дыскарнях. Вынік і парада ад музычных крытыкаў – яўна трэба набыць альбомы гуртоў The Toobes, "Глюкі" і Port Mone. З усёй плоймы беларускіх поп-выканаўцаў эксперты раяць зусім не Афанасьеву з Дарафеевай, а праект Atlantica. Новы альбом гурта "Ляпіс Трубяцкой" – "Культпросвет" неяк згубіўся ў экспертных рэйтынгах.


У намінацыі "Поп-альбом" лепшым прызнаны "Taboo" праекта Atlantica. У новай намінацыі "Лепшы беларускамоўны альбом" перамог гурт "Глюкі" з альбомам "Глюкі". Прыз тут уручаўся ўпершыню, дагэтуль існавала намінацыя "Лепшы фолк-альбом", але высветлілася, што летась дыскі з беларускім фолкам проста перавяліся.


Безумоўным героям прэміі Experty.by стаў дыск гурта The Toobes "Hello", які ўзяў першае месца ў намінацыях "Лепшы дэбютны альбом", "Лепшы рок-альбом", "Лепшы альбом года", а таксама прыз вялікага журы.



Пераможцы ў асноўных намінацыях вызначаліся на падставе адзнакаў чатырох экспертаў – Змітра Безкаравайнага, Алега Клімава, Змітра Падбярэзскага ды Сяргея Будкіна. У вызначэнні акром іх узялі ўдзел і пазаштатныя эксперты, а таксама вядучыя крытыкі суседніх краінаў, сярод якіх быў вядомы расійскі журналіст Арцемій Троіцкі.

Главные новости
Лукашенко назначил в свою администрацию довольно неожиданного человека — рассказываем о нем
1 августа 2022, 16:24

Карьера уроженца Лепеля развивалась стремительно.

Ярослав Романчук: Лукашенко обезумел!
1 августа 2022, 11:13

Во что превращается государственная торговля?

Фридман: «Через некоторое время мы можем проснуться в мире, который будет гораздо лучше нынешнего, а можем - на ядерном пустыре»
1 августа 2022, 21:04

Удастся ли прийти к компромиссу, устраивающему обе стороны — вопрос открытый.

Что произошло с предприятиями, которые «спасал» Лукашенко
1 августа 2022, 20:56

За три года убытки завода увеличились в 27 раз.