UDF

Новости

Experty.by назавуць лепшыя альбомы

Сяргей Нятрэба, партал навінаў www.UDF.BY
21 февраля 2011, 09:47
Трэцяя па ліку прэмія пройдзе 1 сакавіка. Беларускія і замежныя крытыкі назавуць лепшыя беларускія альбомы 2010 году. У асноўных намінацыях на перамогу прэтэндуюць "Дзецідзяцей" і "Нейра дзюбель".

Галоўныя альбомы году будуць названыя па чатырох розных версіях. Барацьба за званне лепшага па версіі штатных экспертаў разгорнецца паміж працамі "Рух" гурта "Дзецідзяцей" і "Афтары правды" гурта "Нейра дзюбель". Гэтыя ж дыскі лідзіруюць у намінацыі "Прыз вялікага журы", лёс якога вырашаюць 12 беларускіх крытыкаў.

Лепшы альбом будзе названы і па версіі замежных крытыкаў – з тых краінаў, якія мяжуюць з Беларуссю. Чацвертая версія – "Прыз народных экспертаў", дзе адзнакі выстаўляюць наведвальнікі сайту Experty.by

Таксама будзе названы "Лепшы дэбютны альбом", "Лепшы рок-альбом", "Лепшы фольк-альбом", "Лепшы беларускамоўны альбом" і "Лепшы рэкорд-лэйбл". Ад намінацыі "Лепшы поп-альбом" сёлета вырашана было адмовіцца. Як кажа кіраўнік праекту Experty.by Зміцер Безкаравайны, ніводны беларускі поп-выканаўца не запісаў у 2010 годзе якасны прадукт - усе выдадзеныя працы атрымалі нізкія адзнакі.

Прэмія праходзіць ужо ў трэці раз. У 2009 годзе лепшым альбомам па версіі штатных экспертаў і вялікага журы быў названы дыск The Toobes "Hello". "Прыз замежных экспертаў" атрымаў альбом Port Mone "Dip", "Прыз народных экспертаў" - "ViaVanilla" гурта Cherryvata.

У 2008 годзе штатныя эксперты прызналі за лепшую працу этна-трыё "Троіца" – "Сон-трава", вялікае журы назвала "Маніфест" гурта "Ляпіс Трубяцкой", а замежныя эксперты – дыск "Жавароначкі" ад гурта "Джамбібум".

Главные новости
Лукашенко назначил в свою администрацию довольно неожиданного человека — рассказываем о нем
1 августа 2022, 16:24

Карьера уроженца Лепеля развивалась стремительно.

Ярослав Романчук: Лукашенко обезумел!
1 августа 2022, 11:13

Во что превращается государственная торговля?

Фридман: «Через некоторое время мы можем проснуться в мире, который будет гораздо лучше нынешнего, а можем - на ядерном пустыре»
1 августа 2022, 21:04

Удастся ли прийти к компромиссу, устраивающему обе стороны — вопрос открытый.

Что произошло с предприятиями, которые «спасал» Лукашенко
1 августа 2022, 20:56

За три года убытки завода увеличились в 27 раз.