UDF

Новости

Алег Хаменка: Хочаш, раскажу табе казку?

"Тузін гітоў"
2 ноября 2011, 10:32
Вядомы музыка прадстаўляе праект "Казачная акустыка", але папярэджвае — дзеткам да 10 гадоў яго глядзець не варта: "У ёй закладзены найцікавейшыя думкі такой народнай філасофіі, якія можна інтэрпрэтаваць па-рознаму. Развагі прысвечаныя пытанню, куды мы трапляем пасля смерці — у рай ці пекла, а можа ў іншае месца. Але там вельмі шмат крывавых падрабязнасцяў, таму прызначаная яна найперш для больш сталай дзіцячай аўдыторыі і дарослых".

У аснове праекту "Казачная акустыка" — беларуская народная казка "Доктар" ці "Салдат-лекар". Алег Хаменка аднойчы пачуў гэту казку ад сваёй радні, праўда ў змененым выглядзе, дзе сэнс быў зусім іншым. Пасля музыкант паглыбіўся ў вывучэнне розных яе варыянтаў і стварыў найбольш поўны. Праца над гэтым праектам зачаравала Алега: "У ёй закладзены найцікавейшыя думкі такой народнай філасофіі, якія можна інтэрпрэтаваць па-рознаму. Развагі прысвечаныя пытаньню, куды мы трапляем пасля смерці — у рай ці пекла, а можа ў іншае месца. Але там вельмі шмат крывавых падрабязнасцяў, таму прызначаная яна найперш для больш сталай дзіцячай аўдыторыі і дарослых. Дзецям да 10 гадоў не раіў бы яе глядзець".

У пастаноўцы бяруць удзел музыкі з гурта "Палац", але аздабленне "Казачнай акустыкі" зусім не падобна да іх адметнай стылістыкі: "Гэта музыка, якую мы стваралі для сябе, якая не ўпісвалася ў межы "Палацу". З элементамі маршу, напрыклад", — тлумачыць Алег.

Музыкі неаднаразова ўжо браліся за працу над маштабнымі праектамі, як, напрыклад, фольк-мюзікл "Возера", але праца прыпынялася праз камерцыйную рызыкоўнасць. На праект "Казачная акустыка" Хаменка з калегамі не маюць намеру забывацца: "З яго магла бы паўстаць цікавая тэатральная пастаноўка або мультфільм ці нават фольк-рок-опера. Але нават пры тым, што да гэтага не дойдзе, ён застанецца самадастатковым, бо ёсць у ім нейкая стыльнасць. Мяркую, што яго можна паказваць якраз у клубным фармаце".

Прэм’ера тэатральна-музычнай пастаноўкі "Казачная акустыка" ў клубным фармаце запланаваная на 3 лістапада ў мінскай кавярні "Містраль".

Главные новости
Лукашенко назначил в свою администрацию довольно неожиданного человека — рассказываем о нем
1 августа 2022, 16:24

Карьера уроженца Лепеля развивалась стремительно.

Ярослав Романчук: Лукашенко обезумел!
1 августа 2022, 11:13

Во что превращается государственная торговля?

Фридман: «Через некоторое время мы можем проснуться в мире, который будет гораздо лучше нынешнего, а можем - на ядерном пустыре»
1 августа 2022, 21:04

Удастся ли прийти к компромиссу, устраивающему обе стороны — вопрос открытый.

Что произошло с предприятиями, которые «спасал» Лукашенко
1 августа 2022, 20:56

За три года убытки завода увеличились в 27 раз.