UDF

Новости

Мухіна замянілі на Хаменку

Сяргей Нятрэба, www.udf.by
4 марта 2010, 15:47
Лідэр гурта "Палац" Алег Хаменка будзе вядучым цырымоніі "Рок-Каранацыя" 4 сакавіка. Раней меркавалася, што імпрэзу правядзе вядомы інтэлектуал Алесь Мухін. У гэты дзень на сцэну мінскага клуба "Рэактар" выйдуць такія гурты, як "Крама", Neuro Dubel, The Toobes і "Ляпіс Трубяцкой".

Сёлетняя "Рок-Каранацыя" праходзіць ужо ў 14 раз. Летась цырымонія праходзіла ўпершыню не ў сталіцы, а ў Маладзечна, ды яшчэ ў суправаджэнні сімфанічнага аркестра. Сёлета ўзнагароды ўпершыню будуць уручаць у клубнай абстаноўцы. Кожную цырымонію, як правіла, суправаджае скандал – ці то музыкі не прымаюць узнагароды, ці нехта з арганізатараў ці сябраў журы адмаўляецца ад далейшага ўдзелу.

І сёлета без скандалаў не абышлося. Высветлілася, што арганізатары частку ўзнагародаў вырашылі раздаць самі. У шасці намінацыях пераможцы былі вызначаныя без абмеркавання. "Гэта наша асабістая справа – што і каму даваць", - так патлумачылі публіцы сваю пазіцыю арганізатары прэміі. Такім чынам, вядома, што лепшым поп-рок праектам будзе прызнаны Open Space, рэп-праектам – "Нестандартны варыянт", а "Рок-Князёўнай" – вакалістка гурта Naka Наста Шпакоўская.

Зрэшты, у астатніх васьмі намінацыях пераможцаў вызначала журы, куды ўвайшлі такія асобы, як музыка Алег Хаменка, рэжысёр Сяргей Ісакаў і тэлевядучы Алесь Мухін. Меркавалася, што заснавальнік "Что? Где? Когда? В Беларуси" і будзе весці цырымонію 4 сакавіка. Але ў апошні момант ён аддаў перавагу сваім бізнес-справам і выправіўся ў камандзіроўку. Уратоўваць сітуацыю паклікалі лідэра гурта "Палац" Алега Хаменка.

"Літаральна сярод ночы арганізатары цырымоніі патэлефанавалі мне з гэтай прапановай. Адмовіць я не мог, бо ведаю, якія неспадзяванкі здараюцца на буйных імпрэзах", - сказаў музыкант.

Главные новости
Лукашенко назначил в свою администрацию довольно неожиданного человека — рассказываем о нем
1 августа 2022, 16:24

Карьера уроженца Лепеля развивалась стремительно.

Ярослав Романчук: Лукашенко обезумел!
1 августа 2022, 11:13

Во что превращается государственная торговля?

Фридман: «Через некоторое время мы можем проснуться в мире, который будет гораздо лучше нынешнего, а можем - на ядерном пустыре»
1 августа 2022, 21:04

Удастся ли прийти к компромиссу, устраивающему обе стороны — вопрос открытый.

Что произошло с предприятиями, которые «спасал» Лукашенко
1 августа 2022, 20:56

За три года убытки завода увеличились в 27 раз.