UDF

Новости

Апошні “сімвал лібералізацыі“ могуць прыбраць?

Алесь Пехціеў, партал навінаў www.UDF.BY
31 мая 2011, 15:05
У культурным асяродку актывізаваліся чуткі пра звальненне з пасады міністра культуры Паўла Латушкі, які можа паехаць працаваць паслом Беларусі ў Францыі. Сярод верагодных кандыдатур на яго пасаду называюць Наталлю Пяткевіч.

Прызначэнне Латушкі, які да гэтага адпрацаваў шэсць год паслом Беларусі ў Польшчы, называлі не інакш як сімвалам лібералізацыі. Малады міністр, між іншым, сябра Таварыства беларускай мовы, адразу ж узяўся беларусізаваць сваё ведамства, наладзіў адносіны з пасламі еўрапейскіх краінаў і прадстаўнікамі грамадскіх арганізацый. Запомніўся ён яшчэ і тым, што праз пару месяцаў пасля свайго прызначэння, пакінуў запіс у кнізе скаргаў у адной з мінскіх кавярняў, спытаўшы чаму там не прадаецца беларускае піва.

Але часы лібералізацыі мінулі і пад самым маладым беларускім міністрам захісталася крэсла. У культурным асяродку пра адстаўку Латушкі загаварылі ўзімку 2011 году, пасля нават з’явіліся чуткі наконт яго пераемніка, а дакладней пераемніцы – Наталлі Пяткевіч, звольненай у снежні 2010 з пасады намесніцы кіраўніка прэзідэнцкай адміністрацыі. Пры канцы мая чуткі актывізаваліся. Кажуць, што цяпер рыхтуецца пастанова наконт прызначэння Латушкі паслом Беларусі ў Францыі.

Сам міністр размоваў наконт свайго звальнення ўсяляк пазбягае. Пытанне наконт гэтага яму задалі падчас прамой лініі ў адной з дзяржаўных газет, але Латушка ўнікнуў адказу. І нібы абвяргаючы ўсе чуткі наконт свайго хуткага ад’езду, справіў на мінулым тыдні наваселле ў Ждановічах. Зрэшты, дом не прападзе у выпадку яго часовага пераезду ў Парыж.

Што да Пяткевіч, то яе магчымае прызначэнне ў культурным асяродку ўспрымаюць скептычна. Сумнеўна, каб "жалезная лэдзі" з прэзідэнцкай адміністрацыі, якая дагэтуль да культуры не мела аніякага дачынення, прынесла б карысці на такой пасадзе. Ды і логікі ў такім прызначэнні не бачна.
Зрэшты, прызначалі ж ідэолага Замяталіна кіраваць беларускім кіно, гаспадарніка Мясніковіча Акадэміяй Навук, а будаўніка Пракаповіча Нацыянальным банкам.

Главные новости
Лукашенко назначил в свою администрацию довольно неожиданного человека — рассказываем о нем
1 августа 2022, 16:24

Карьера уроженца Лепеля развивалась стремительно.

Ярослав Романчук: Лукашенко обезумел!
1 августа 2022, 11:13

Во что превращается государственная торговля?

Фридман: «Через некоторое время мы можем проснуться в мире, который будет гораздо лучше нынешнего, а можем - на ядерном пустыре»
1 августа 2022, 21:04

Удастся ли прийти к компромиссу, устраивающему обе стороны — вопрос открытый.

Что произошло с предприятиями, которые «спасал» Лукашенко
1 августа 2022, 20:56

За три года убытки завода увеличились в 27 раз.