UDF

Новости

Забаронены Вайцюшкевіч выступіць у Мінску пад прыкрыццём шведаў

Сяргей Будкін, Тузін Гітоў, для партала навінаў www.UDF.BY
25 мая 2011, 17:08
Зміцер Вайцюшкевіч разам з WZ-orkiestra збіраецца прэзэнтаваць свой новы альбом "Чара" на канцэрце ў Мінску 1 чэрвеня.

Прэзентацыя пройдзе ў звыклай для выканаўцы зале – Палацы культуры ветэранаў у самым цэнтры Мінска. Праўда ў закрытым фармаце. Уваход будзе толькі па запрашальніках, якія распаўсюджваюцца праз амбасаду Швецыі ў Беларусі.

"Зараз не той час, каб афішаваць канцэрты", - кажа спявак, які ўключаны ў негалосны "чорны" спіс.

У альбом "Чара" ўвайшлі песні на вершы шведскіх паэтаў. Творы Кенэта Клеметса, Крыстафера Леандуэра, Катарыны Фростэнсан на беларускую мову пераклалі Рыгор Барадулін, Алесь Разанаў, Зміцер Плакс, а Зміцер Вайцюшкевіч паклаў словы на музыку. Выканаўца кажа, што ў музычным плане яго новы альбом будзе значна адрознівацца ад папярэдніх працаў. Праграма "Чара" ужо была прэзентавана ў Швецыі – 2 мая музыкі з WZ-orkiestra далі канцэрт у Паўднёвым тэатры ў Стакгольме. А вось беларуская прэм’ера апынулася пад пытаннем, бо спявак трапіў у неафіцыйны "чорны" спіс разам з шэрагам іншых дзеячоў культуры, якія выступілі з крытыкай дзеянняў беларускіх уладаў 19-га снежня.

Тым не менш, высілкамі амбасады Швецыі ў Беларусі жывая прэзентацыя альбома "Чара" адбудзецца 1 чэрвеня ў мінскім Палацы ветэранаў. Мерапрыемства пройдзе ў межах Дней культуры Швецыі ў Беларусі. Арганізатары канцэрта вырашылі не рызыкаваць і зрабіць мерапрыемства ў закрытым фармаце – па запрашальніках.

Амбасадар Швецыі ў Беларусі Стэфан Эрыксан напісаў прадмову да дыска "Чара", дзе выказаў радасць з той нагоды, што Вайцюшкевіч узяўся напісаць музыку да вершаў сучасны шведскіх паэтаў і назваў Змітра "смелым чалавекам у жыцці і ў творчасці". У сакавіку дыпламат выказаў сваё меркаванне пасля шэрагу забаронаў канцэртаў айчынных выканаўцаў у Беларусі, у тым ліку і Вайцюшкевіча. У інтэрв’ю "Тузіну Гітоў" ён зазначыў: "Сітуацыя нейкая дзіўная, нават дзікая атрымліваецца. Самыя таленавітыя і цікавыя беларускія артысты не могуць выступаць у сваёй краіне! Мне нават цяжка растлумачыць шведам, што такое магчыма!"

22 ліпеня Зміцер Вайцюшкевіч збіраецца адзначыць 10-годдзе свайго WZ-orkiestra вялікім канцэртам. Выступ будзе адкрытым для ўсіх. Пройдзе ён на прыватнай тэрыторыі – на хутары Шаблі, што на Валожыншчыне.

Главные новости
Лукашенко назначил в свою администрацию довольно неожиданного человека — рассказываем о нем
1 августа 2022, 16:24

Карьера уроженца Лепеля развивалась стремительно.

Ярослав Романчук: Лукашенко обезумел!
1 августа 2022, 11:13

Во что превращается государственная торговля?

Фридман: «Через некоторое время мы можем проснуться в мире, который будет гораздо лучше нынешнего, а можем - на ядерном пустыре»
1 августа 2022, 21:04

Удастся ли прийти к компромиссу, устраивающему обе стороны — вопрос открытый.

Что произошло с предприятиями, которые «спасал» Лукашенко
1 августа 2022, 20:56

За три года убытки завода увеличились в 27 раз.