UDF

Новости

«Чорны» спіс у дзеянні: Вайцюшкевіч забаронены у Брэсце

Сяргей Будкін, Тузін Гітоў, для партала навінаў www.UDF.BY
11 марта 2011, 20:01
Следам за канцэртам "Ляпіса Трубяцкога" у Гомелі забаронены выступ яшчэ аднаго фігуранта "чорнага" спіса. Сольны канцэрт Змітра Вайцюшкевіча ў брэсцкім Тэатры лялек быў раптоўна адменены, нягледзячы на тое, што яго правядзенне было цалкам узгоднена з мясцовымі ўладамі.

Як кажа арганізатар выступа Вайцюшкевіча ў Брэсце Зміцер Назараў, на імпрэзе 18 сакавіка мог быць аншлаг. "Такога ажыятажу на канцэрт беларускага выканаўцы ў нас не было даўно. Толькі ў першы дзень замовілі пад 200 квіткоў", - кажа Зміцер. Але раптам яго выклікаў да сябе дырэктар тэатра Міхаіл Шавель і папрасіў адмяніць канцэрт без тлумачэння прычынаў.

"У тэатры толькі віталі ідэю правядзення імпрэзы, дурнямі іх выставілі гарадскія ідэолагі, - кажа арганізатар. - Хоць у самім аддзеле ідэалогіі гарвыканкаму мне сказалі раней, што лічаць "чорныя" спісы лухтой і нават паставілі пячатку на афішу Вайцюшкевіча. Лягчэй не браць на сябе адказнасць за адмену - лепей націснуць на дырэктара ДК ці тэатра".

"Сумна, што мы зноў вяртаемся да забаронаў. "Чорныя спісы" рэальна дзейнічаюць, гэта не гнюсная фальшыўка, як сказаў міністр Праляскоўскі. І гэта прыкра, што наша краіна застаецца правінцыйнай і вяртаецца ў сярэднявечча. У сувязі з забаронай канцэрту вядзецца не столькі пра фінансавыя страты, колькі пра маральныя. Усё ж хацелася, каб у не надта беларускамоўным Брэсце прагучала беларускае слова. Канечне, рукі не складаю ў сувязі з перашкодамі. Будзем дзейнічаць па-іншаму, выкручвацца, як зможам, выдумляць ды ўгаворваць, шматгадовы досвед у гэтым я ўжо маю", - так адрэагаваў на адмену свайго канцэрту Зміцер Вайцюшкевіч.

Пакуль беларускім выканаўцам перашкаджаюць выступаць толькі ў рэгіёнах. У сталіцы ў гэтым плане усё спакойна. Пасля таго, як з’явілася інфармацыя пра вяртанне "чорнага" спісу, тут паспяхова прайшоў канцэрт таго ж Вайцюшкевіча на 8 сакавіка. Ніякіх негатыўных сігналаў не атрымалі і арганізатары будучых канцэртаў іншых фігурантаў "чорнага" спіса - гуртоў "Нейра дзюбель" і "Ляпіс Трубяцкой".

Па неафіцыйнай інфармацыі, спіс з пералікам непажаданых выканаўцаў, акцёраў і пісьменнікаў быў разасланы на пачатку сакавіка з ініцыятывы Міністэрства інфармацыі і Адміністрацыі прэзідэнта ў дзяржаўныя СМІ і культурныя установы краіны.

Главные новости
Лукашенко назначил в свою администрацию довольно неожиданного человека — рассказываем о нем
1 августа 2022, 16:24

Карьера уроженца Лепеля развивалась стремительно.

Ярослав Романчук: Лукашенко обезумел!
1 августа 2022, 11:13

Во что превращается государственная торговля?

Фридман: «Через некоторое время мы можем проснуться в мире, который будет гораздо лучше нынешнего, а можем - на ядерном пустыре»
1 августа 2022, 21:04

Удастся ли прийти к компромиссу, устраивающему обе стороны — вопрос открытый.

Что произошло с предприятиями, которые «спасал» Лукашенко
1 августа 2022, 20:56

За три года убытки завода увеличились в 27 раз.