UDF

Новости

Песня для “Еўрабачання“ па-беларуску - аўдыё

Сяргей Нятрэба, партал навінаў www.UDF.BY
6 апреля 2011, 13:47
Удзельніца "Еўрабачання-2011" ад Беларусі вырашыла зрабіць беларускамоўную версію сваёй конкурснай песні "I Love Belarus". Яе аўтар Яўген Алейнік заявіў, што зроблена гэта дзеля таго, каб сказаць усім беларусам, што "трэба вырвацца з савецкага мінулага".

Між тым, аўтараў песні якраз і крытыкавалі за правінцыйнасць мыслення, калі стала вядома, што на "Еўрабачанні" Беларусь прадставіць маладая спявачка Анастасія Віннікава з песняй пад назвай "Born in Bielorussia". Стваральнікі кампазіцыі мусілі апраўдвацца перад публікай і тлумачылі, што гэта песня – "тролінгавая" і ў ёй зусім няма тугі па БССР.

Песню ўрэшце перарабілі, а тэкст перапісалі і яна атрымала назву "I Love Belarus". У час прэзентацыі яе беларускай версіі кампазітар Яўген Алейнік абраў ужо зусім іншую рыторыку: "Мы мусім вырвацца з савецкага мінулага, у якім нас усіх перакармілі патрыятызмам, мы мусім забыць на перабудовачныя часы, калі "Кола" ды "Снікерс" уяўлялі куды большую каштоўнасць, чым гонар і годнасць. Прыспеў час стаць сапраўднымі і незалежнымі, палюбіць Сваё", - заявіў ён у інтэрв’ю інтэрнэт-парталу "Тузін Гітоў".

Цяпер ідзе падрыхтоўка нумару для выступа ў Дзюсельдорфе. У ім пастаноўшчыкі збіраюцца актыўна выкарыстаць беларускія народныя касцюмы і народныя інструменты. Анастасія Віннікава выступіць у паўфінале "Еўрабачання" 10 мая.

Главные новости
Лукашенко назначил в свою администрацию довольно неожиданного человека — рассказываем о нем
1 августа 2022, 16:24

Карьера уроженца Лепеля развивалась стремительно.

Ярослав Романчук: Лукашенко обезумел!
1 августа 2022, 11:13

Во что превращается государственная торговля?

Фридман: «Через некоторое время мы можем проснуться в мире, который будет гораздо лучше нынешнего, а можем - на ядерном пустыре»
1 августа 2022, 21:04

Удастся ли прийти к компромиссу, устраивающему обе стороны — вопрос открытый.

Что произошло с предприятиями, которые «спасал» Лукашенко
1 августа 2022, 20:56

За три года убытки завода увеличились в 27 раз.