UDF

Новости

Яўген Алейнік: Я ўдзячны людзям, якія ўказалі нам на памылкі

Сяргей Нятрэба, партал навінаў www.UDF.BY
4 марта 2011, 18:38
Кампазітар, паэт і прадусар Яўген Алейнік не адракаецца ад сваёй песні "Born in Byelorussia", але для конкурса "Еўрабачання" усё ж вырашыў яе перапісаць.

Яўген кажа, што на гэты крок ён пайшоў зусім не з-за рэзкай крытыкі свайго твора ў інтэрнэце. "Навіна пра тое, што гэта песня абраная для нас апынулася поўнай нечаканасцю. Таму рэдактуру варта было рабіць так ці інакш", - кажа аўтар песні "Born in Byelorussia", якая цяпер будзе звацца "I am belarusian" і будзе істотна дапрацавана для ўдзелу ў конкурсе "Еўрабачанне": з іранічнага твору яна пераўтворыцца ў лірычна-патрыятычны. Паэт і кампазітар прызнаецца, што першапачатковы варыянт ствараўся без жорсткага лінгвістычнага контроля, а таму ён удзячны за тое, што "яму ўказалі на памылкі".

Але з закідамі ў тым, што ў тэксце было ўжыта слова "Белараша", якое наведнікі інтэрнэт-форумаў успрынялі не інакш, як здзек, Яўген не пагаджаецца і па-за кантэкстам "Еўрабачання" па-ранейшаму лічыць прымальным першапачатковы варыянт назвы.\

"Яна была напісана персанальна для Анастасіі Віннікавай, якая нарадзілася за чатыры месяцы да развала Савецкага Саюза, яшчэ ў БССР, але ўспамінаў пра тую эпоху яна па-сутнасці не мае. Таму не разумею негатыўных водгукаў з той нагоды, што ў назве песні фігуравала наша нацыянальнасць".

Конкурс "Еўрабачанне" пройдзе сёлета ў Дюсельдорфе з 10 па 14 мая. Беларуская спявачка выступіць у другім паўфінале разам з выканаўцамі з Аўстрыі, Бельгіі, Босніі і Герцагавіны, Кіпра, Славакаіі, Швецыі, Нідэрландаў, Украіны, Баўгарыі, Даніі, Эстоніі, Македоніі, Ізраіля, Латвіі, Румыніі, Славеніі і Малдовы.

Главные новости
Лукашенко назначил в свою администрацию довольно неожиданного человека — рассказываем о нем
1 августа 2022, 16:24

Карьера уроженца Лепеля развивалась стремительно.

Ярослав Романчук: Лукашенко обезумел!
1 августа 2022, 11:13

Во что превращается государственная торговля?

Фридман: «Через некоторое время мы можем проснуться в мире, который будет гораздо лучше нынешнего, а можем - на ядерном пустыре»
1 августа 2022, 21:04

Удастся ли прийти к компромиссу, устраивающему обе стороны — вопрос открытый.

Что произошло с предприятиями, которые «спасал» Лукашенко
1 августа 2022, 20:56

За три года убытки завода увеличились в 27 раз.