UDF

Новости

Беларускія музыкі запісалі «Гімн Свабоды» - аўдыё

"Тузін гітоў"
19 декабря 2010, 13:41
"Гімн Свабоды" выконваюць Ігар Варашкевіч, Валер Дайнека, Лявон Вольскі, Аляксей Стокс, Алег Хаменка, Аляксей Шадзько, Аляксей Талстухін і оперны сьпявак Міхаіл Жылюк. У запісе песні ўзяў удзел аркестр з 30 чалавек і дзіцячы хор, аранжыроўку зрабіў Уладзімір Ткачэнка.

Ідэя сабраць вядучых беларускіх вакалістаў і музыкантаў, каб запісаць "Гімн Свабоды" належыць Генадзю Хаменку, чалавеку вядомаму ў музычных колах, гітарнаму майстру і прадзюсару.

"Задумаў рэалізаваць гэты праект з паўгода таму, калі адчуў, што песня групы "Машина времени" пра марыянетак набывае ўсё большую актуальнасьць у беларускай сытуацыі", - кажа Генадзь. Спачатку ён планаваў, што тэкст для такога гімна напіша паэт Уладзімір Някляеў, але потым вырашыў стварыць песню сам. "Усё ж паразважаў і вырашыў не звязваць праект з канкрэтным палітыкам", - кажа Генадзь. За аснову ён узяў песню "Свобода" гурта "Мадэра хард блюз", але тэкст напісаў наноў. Выканаць яе паклікаў знаёмых музыкантаў.

"Гімн Свабоды" выконваюць Ігар Варашкевіч з гурта "Крама", Валерый Дайнека з "Беларускіх Песняроў", Лявон Вольскі, Аляксей Стокс, Алег Хаменка з "Палацу", Аляксей Шадзько, Аляксей Талстухін з "Мадэры хард блюз" і оперны спявак Міхаіл Жылюк. На бэк-вакале яшчэ адна вядомая персона, але яго імя прадзюсар песні не раскрывае. У мэтах бяспекі не раскрываецца і які аркестр і хор узялі ўдзел у запісе. "Гімн Свабоды" запісаў аркестар з 30 чалавек, задзейнічаны скрыпкі, віяланчэль, трубы, габой, фагот, альт ды іншыя інструменты. З аранжыроўкай дапамог Уладзімір Ткачэнка, былы гітарыст "Песняроў".

Генадзь Хаменка кажа, што кампазыцыя гэтая запісаная за яго ўласныя сродкі. Запіс адбываўся ў яго ўласнай студыі ў адным з мінскіх гаражоў.

"Дай Божа, каб гэты праект меў працяг і запісаў па хуткім часе больш станоўчую песню", - кажа Генадзь.

Главные новости
Лукашенко назначил в свою администрацию довольно неожиданного человека — рассказываем о нем
1 августа 2022, 16:24

Карьера уроженца Лепеля развивалась стремительно.

Ярослав Романчук: Лукашенко обезумел!
1 августа 2022, 11:13

Во что превращается государственная торговля?

Фридман: «Через некоторое время мы можем проснуться в мире, который будет гораздо лучше нынешнего, а можем - на ядерном пустыре»
1 августа 2022, 21:04

Удастся ли прийти к компромиссу, устраивающему обе стороны — вопрос открытый.

Что произошло с предприятиями, которые «спасал» Лукашенко
1 августа 2022, 20:56

За три года убытки завода увеличились в 27 раз.