UDF

Новости

Беларускія музыкі з Польшчы запісалі песню «Саша, сыходзь» - аўдыё

Сяргей Будкін, Тузін Гітоў, для партала навінаў www.UDF.BY
22 декабря 2010, 11:13
Шэраг беларускіх музыкаў, што жывуць і працуюць у Польшчы, аб’ядналіся разам, каб выказаць сваё стаўленне да падзеяў на Радзіме. Іх праект атрымаў назву "Tim Taler", а дэбютны інтэрнэт-сынгл – "Саша, сыходзь".

"Мы не маглі застацца ў баку ад таго, што робіцца ў нашай краіне. Сваёй песняй мы хочам разварушыць беларускую моладзь. Яна зроблена сур’ёзна, гэта не праект прыкалістаў-клоўнаў, што спяваюць на трасянцы, якіх становіцца ўсё больш", - заяўляюць удзельнікі праекту "Tim Taler". Усе яны граюць у Польшчы ў ангельскамоўных і польскамоўных камандах. Ад спробаў утварыць беларускамоўны гурт яны адмовіліся.

"Па-беларуску я перастаў спяваць, бо задзяўбло тое, што да нас, беларусаў, у Польшчы ставяцца як да нейкіх непаўнавартасных, - кажа вакаліст "Tim Taler". - Ладзяць канцэрты, не таму што музыка класная, а таму што у нас дрэнны прэзідэнт. А нам не трэба, каб нас хлопалі па плячу ды шкадавалі".

Тым не менш, на час музыкі сабраліся разам, каб запісаць беларускамоўную песню і прадэманстарваць сваю неабыякавасць да таго, што адбываецца на Радзіме. Праект назвалі "Tim Taler", гуляючыся са словамі "team" (каманда), "талер" (беларуская валюта) і імём героя папулярнай кнігі, які прадаў свой смех.

Музыкі кажуць, што калі іх песня-маніфест будзе мець розгалас, то яны могуць вярнуцца да выканнання беларускага патрыятычнага року.

Главные новости
Лукашенко назначил в свою администрацию довольно неожиданного человека — рассказываем о нем
1 августа 2022, 16:24

Карьера уроженца Лепеля развивалась стремительно.

Ярослав Романчук: Лукашенко обезумел!
1 августа 2022, 11:13

Во что превращается государственная торговля?

Фридман: «Через некоторое время мы можем проснуться в мире, который будет гораздо лучше нынешнего, а можем - на ядерном пустыре»
1 августа 2022, 21:04

Удастся ли прийти к компромиссу, устраивающему обе стороны — вопрос открытый.

Что произошло с предприятиями, которые «спасал» Лукашенко
1 августа 2022, 20:56

За три года убытки завода увеличились в 27 раз.