UDF

Новости

На прэзентацыі “Грамадазнаўства“ Вольскі сыграе песні N.R.M.

Еўрарадыё
18 августа 2014, 17:38
Таксама да квіткоў ужо традыцыйна дадаюцца бясплатныя візы.

Новы альбом Лявона Вольскага "Грамадазнаўства" будзе прэзентаваны 11 кастрычніка ў віленскай "Teatro arena". Па словах музыкі, у першым аддзяленні канцэрта будуць выконвацца песні розных гадоў, якія Лявон пісаў “для розных музычных фармацый”, кшталту "напаўзабытых" песень "Мроі" і"агульнавядомых" "Трох чарапах", "Лёгкіх" ды "Паветранага шару". А ўжо пасля распачнецца непасрэдна электрычная прэзентацыя “Грамадазнаўства”, у якой возьмуць удзел і нарвежскія музыкі, з якімі запісваўся альбом.

“Гэта будуць два розныя шоў, — прызнаецца Лявон. — Першае будзе ў стылістыцы канца 90-х — пачатку 2000-х, такое настальгічнае. А ўжо другая палова канцэрту будзе такая, больш канцэптуальная, “Грамадазнаўства”.

Канцэрт-прэзентацыя мае назву "Vilnia.Volia.Volskі". На ім можна будзе "падпяваць, танцаваць, размахваць рукамі і незарэгістраванай сімволікай", а можна "проста сядзець за столікам і назіраць за тым, што адбываецца".

Прыхільнікі творчасці Вольскага таксама маюць магчымасць атрымаць бясплатныя візы, каб наведаць канцэрт. Дзеля гэтага трэба папярэдне зарэгістравацца на падачу дакументаў у Літоўскай амбасадзе, а пасля набыць імянны квіток (па адным на пашпарт) у офісе агенцтва "Шаблі" (Мінск, Чарвякова, 6, 3-ці пад'езд).

Калі вы не маеце патрэбы ў візе, можаце проста набыць квіткі на сайце TicketPro.

Больш падрабязную інфармацыю шукайце на сайце shabli.by ці па тэлефоне +375 33 6555596.

Главные новости
Лукашенко назначил в свою администрацию довольно неожиданного человека — рассказываем о нем
1 августа 2022, 16:24

Карьера уроженца Лепеля развивалась стремительно.

Ярослав Романчук: Лукашенко обезумел!
1 августа 2022, 11:13

Во что превращается государственная торговля?

Фридман: «Через некоторое время мы можем проснуться в мире, который будет гораздо лучше нынешнего, а можем - на ядерном пустыре»
1 августа 2022, 21:04

Удастся ли прийти к компромиссу, устраивающему обе стороны — вопрос открытый.

Что произошло с предприятиями, которые «спасал» Лукашенко
1 августа 2022, 20:56

За три года убытки завода увеличились в 27 раз.