UDF

Новости

Мінск: яўка выбаршчыкаў на двух суседніх участках адрозніваецца ў пяць разоў (дакументы)

Яўка выбаршчыкаў на двух суседніх участках сталічнай Свіслацкай выбарчай акругі № 94 адрозніваецца больш чым у пяць разоў. У першы дзень датэрміновага галасавання на ўчастку № 121 прагаласавала 68 чалавек, на суседнім 122-м участку - 12. Колькасць прагаласаваўшых выбаршчыкаў, названую ў пратаколах, пацвярджаюць назіральнікі.

Па дадзеных праекта, каля 50 чалавек, якія прагаласавалі на 121-м участку, з'яўляюцца жыхарамі двух дамоў па вуліцы Малініна - інтэрнатаў Мінскага станкабудаўнічага завода ім. Кірава. Назіральнікі лічаць, што на заводзе мае месца прымус да датэрміновага галасавання.

На выбарчым участку № 449 Кальварыйскай акругі № 104 назіральнікі праекта зафіксавалі наўмыснае завышэнне яўкі выбаршчыкаў.

Два назіральніка сцвярджаюць, што за час іх працы на ўчастку прагаласавала шэсць чалавек, у той час як камісія зафіксавала яўку ў 66 чалавек. Назіральнікі лічаць, што яўка была завышаная, бо яны адсутнічалі на ўчастку ўсяго 17 хвілін і за гэты час, на іх думку, не магло прагаласаваць так шмат людзей.

Больш за 100 назіральнікаў праекту «Назіранне за выбарамі: тэорыя і практыка» пачалі працу на участках 18 верасня. Яны будуць сачыць за ходам галасавання і падліку галасоў падчас датэрміновага галасавання і ў асноўны дзень выбараў 23 верасня. Назіральнікі праекта працуюць на больш чым 60 участках Мінска і абласных гарадоў Беларусі.

Фота праекта “Назіранне за выбарамі: тэорыя і практыка”

Главные новости
Лукашенко назначил в свою администрацию довольно неожиданного человека — рассказываем о нем
1 августа 2022, 16:24

Карьера уроженца Лепеля развивалась стремительно.

Ярослав Романчук: Лукашенко обезумел!
1 августа 2022, 11:13

Во что превращается государственная торговля?

Фридман: «Через некоторое время мы можем проснуться в мире, который будет гораздо лучше нынешнего, а можем - на ядерном пустыре»
1 августа 2022, 21:04

Удастся ли прийти к компромиссу, устраивающему обе стороны — вопрос открытый.

Что произошло с предприятиями, которые «спасал» Лукашенко
1 августа 2022, 20:56

За три года убытки завода увеличились в 27 раз.