UDF

Новости

АНТ рыхтуе народ, што за Лукашэнку напішуць 73%

"Наша Ніва"
13 декабря 2010, 12:13
12 снежня на тэлеканале АНТ падчас перадачы «Контуры» прапаноўвалася ўзяць удзел у інтэрактыўным галасаванні «За каго вы будзеце галасаваць на прэзідэнцкіх выбарах?» Ніякай сістэмы кантролю за вынікамі няма. Фактычна, ва ўсіх гэтых тэлеапытаннях аўтары праграмы могуць ставіць любыя лічбы.

У гэтым сэнсе цікава, якія вынікі прэзентаваў лукашэнкаўскі тэлеканал. За дзейснага кіраўніка дзяржавы за гадзіну эфіру нібыта прагаласавала 83 тысячы гледачоў, што складае 73,2%.

Другім у рэйтынгу АНТ апынуўся каардынатар «Еўрапейскай Беларусі» Андрэй Саннікаў. За яго быццам бы прагаласавала 1444 чалавекі, што складае 1,3%.

Цікава, што на трэцім месцы нечакана апынуўся Рыгор Кастусёў. Можа гэта ў сувязі з тым, што Лукашэнка назваў яго самым сумленным сярод кандыдатаў. Кастусёў меў — 1,06%.

Зусім крышачку ад прадстаўніка БНФ адстаў вылучэнец АГП. У Яраслава Раманчука на АНТ — 1,04%.

А Уладзімір Някляеў толькі пяты. За яго прагаласавала тысяча чалавек — 0,89%.

Далей размясціліся: Віталь Рымашэўскі — 0,74%, Віктар Цярэшчанка — 0,63%, Мікалай Статкевіч — 0,56%, Алесь Міхалевіч — 0,45%, Дзмітрый Ус — 0,3%.

Цікава, што супраць усіх амаль 20%.

Дарэчы, прыкладна такія самыя лічбы называюць і праўрадавыя прапагандысты.

Яшчэ цікава, што менавіта тэлеканал АНТ замовіў экзіт-полы ва ўкраінскай кампаніі ТНС.

Главные новости
Лукашенко назначил в свою администрацию довольно неожиданного человека — рассказываем о нем
1 августа 2022, 16:24

Карьера уроженца Лепеля развивалась стремительно.

Ярослав Романчук: Лукашенко обезумел!
1 августа 2022, 11:13

Во что превращается государственная торговля?

Фридман: «Через некоторое время мы можем проснуться в мире, который будет гораздо лучше нынешнего, а можем - на ядерном пустыре»
1 августа 2022, 21:04

Удастся ли прийти к компромиссу, устраивающему обе стороны — вопрос открытый.

Что произошло с предприятиями, которые «спасал» Лукашенко
1 августа 2022, 20:56

За три года убытки завода увеличились в 27 раз.