UDF

Новости

Пагрозы сям’і кандыдата Рымашэўскага

Радыё "Свабода"
13 декабря 2010, 10:29
Цягам выходных двух дзён кандыдат на пасаду прэзыдэнта Віталь Рымашэўскі і яго сям’я атрымалі некалькі пагрозаў.

Як паведамляе прэсавая служба кандыдата, 11 сьнежня пасля сустрэчы ў Гомелі Віталь Рымашэўскі разам з сябрамі сваёй каманды вяртаўся на аўтамабілі ў Менск. На ўчастку дарогі паміж Гомелем і Буда-Кашалёвым раптоўна насустрач аўтамабілю, у якім знаходзіўся Віталь Рымашэўскі, выехаў грузавік ЗІЛ без апазнавальных знакаў. Кіроўца аўтамабіля кандыдата пасьпеў скіраваць машыну на ўзбочыну дарогі і такім чынам пазьбегчы сутыкненьня.

10 сьнежня ля пад’езду дому, куды падвозілі жонку і дачку Віталя Рымашэўскага, другі раз было прабітае кола ў аўтамабілі кандыдата на пасаду прэзідэнта ад БХД.

Віталь Рымашэўскі з гэтай нагоды заявіў:

Я расцэньваю гэтыя выпадкі як правакацыю спэцслужбаў на асабісты загад узурпатара ўлады ў нашай краіне. Гэты сыгнал можна разглядаць як асабістую пагрозу для мяне і маёй сям’і. Я ўсьведамляю, што ў любы момант мяне могуць атруціць або ўчыніць нейкія іншыя правакацыі. Гэтыя дзеяньні спэцслужбаў пацьвярджаюць паніку і страх, якія апанавалі дзейнае кіраўніцтва. Я хачу заклікаць іх пакаяцца і мірна сысьці ад улады. Хачу зьвярнуцца да выканаўцаў гэтых нечалавечых загадаў – такімі мэтадамі мяне не напалохаць!

Выбарчы штаб Рымашэўскага рыхтуе зварот у пракуратуру з патрабаваньнем расьсьледаваньня гэтых выпадкаў, а таксама ў праваабарончыя, праваахоўныя органы Беларусі і міжнародныя арганізацыі з просьбай аказаць судзеяньне ў гарантаваньні бясьпекі Віталя Рымашэўскага і ягонай сям’і.

Главные новости
Лукашенко назначил в свою администрацию довольно неожиданного человека — рассказываем о нем
1 августа 2022, 16:24

Карьера уроженца Лепеля развивалась стремительно.

Ярослав Романчук: Лукашенко обезумел!
1 августа 2022, 11:13

Во что превращается государственная торговля?

Фридман: «Через некоторое время мы можем проснуться в мире, который будет гораздо лучше нынешнего, а можем - на ядерном пустыре»
1 августа 2022, 21:04

Удастся ли прийти к компромиссу, устраивающему обе стороны — вопрос открытый.

Что произошло с предприятиями, которые «спасал» Лукашенко
1 августа 2022, 20:56

За три года убытки завода увеличились в 27 раз.